Мінск 00:58

“Экстрэмісцкім фарміраваннем” прызнаны фонд дапамогі рэпрэсаваным Fund of Belarus Friend LTD

Будынак КДБ у Мінску
Фота: КДБ

29 студзеня, Позірк. Фонд Fund of Belarus Friend LTD прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”. Адпаведнае рашэнне прынята Камітэтам дзяржбяспекі 16 студзеня.

Сцвярджаецца, што да праекта маюць дачыненне грамадзяне Беларусі Алег Стэфановіч і Аляксандр Сырыца, а таксама грамадзянін Эстоніі Роё Алан.

Фонд заснаваны для дапамогі пацярпелым ад палітычных рэпрэсій у Беларусі. Яго інтэрнэт-рэсурсы не абнаўляюцца ў 2021 годзе.

Падзяліцца: