МУС пагражае “імгненнай” рэакцыяй на абразы на адрас членаў выбаркамаў

16 студзеня, Позірк. Падчас прэзідэнцкіх выбараў “з улікам досведу мінулых гадоў пад асаблівай увагай органаў унутраных спраў будзе любая інфармацыя, якая ўтрымлівае пагрозы або абразы ў дачыненні да членаў і старшынь выбарчых камісій”, заявіў на прэс-канферэнцыі 16 студзеня начальнік галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Беларусі Аляксандр Купчэня.
“Кожнаму такому факту будзе давацца імгненная ацэнка і прымяняцца меры рэагавання ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Аператыўна-прафілактычныя мерапрыемствы па выяўленні і фіксацыі такіх правапарушэнняў працягваюцца і знаходзяцца на пастаянным кантролі”, — заявіў ён.
Сёмыя прэзідэнцкія выбары прызначаныя на 26 студзеня 2025 года.
Кампанія праходзіць пад поўным кантролем уладаў. Палітычнае поле краіны цалкам зачышчанае ад актыўных апанентаў Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой называюць тое, што адбываецца, “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”, праваабаронцы кажуць пра імітацыю канкурэнцыі.
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнаная незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
23 кастрычніка 2024 года беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, Аб’яднаны пераходны кабінет і Каардынацыйная рада прынялі сумесную заяву, у якой заклікалі галасаваць “супраць усіх”.
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



