ЕАЭС, нягледзячы на санкцыі, прадэманстраваў “высокія тэмпы развіцця” — Галоўчанка

2 лютага, Позірк. Еўразійскі эканамічны саюз (ЕАЭС), нягледзячы на “незаконны ціск краін Захаду” на асобных членаў аб’яднання, “прадэманстраваў высокія тэмпы развіцця”, заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка 2 лютага на пашыраным пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў Алматы (Казахстан).
Паводле слоў чыноўніка, ВУП Беларусі ў 2023 годзе вырас на 3,9%, насуперак “прароцтвам так званых “добразычліўцаў”.
“Тавараабарот Беларусі з краінамі ЕАЭС вырас за 11 месяцаў мінулага года на 7,4% і склаў 45,7 мільярда долараў, — падкрэсліў прэм’ер-міністр. — Асноўным драйверам эканомікі стала прамысловасць, якая вырасла на 7,7%”.
ЕАЭС — арганізацыя рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі, якая мае міжнародную правасуб’ектнасць. Яе паўнапраўнымі членамі з’яўляюцца Беларусь, Казахстан і Расія (з 1 студзеня 2015 года), а таксама Арменія (з 2 студзеня 2015 года) і Кыргызстан (з 12 жніўня 2015 года).
Краіны-назіральніцы — Куба, Малдова, Узбекістан.
Пагадненне аб зоне свабоднага гандлю з ЕАЭС падпісалі В’етнам, Сербія, Сінгапур.

- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала са спікерам фінскага парламента важнасць падтрымкі праеўрапейскіх настрояў сярод беларусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ першай палове 2025 года ў Беларусі звольнена на 7% працаўнікоў больш, чым нанятаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў ліпені вырас на 1,9%, з пачатку года — знізіўся на 13% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПрацэнтныя стаўкі па крэдытах растуць шосты месяц запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПрыбытак банкаў за месяц павялічыўся на 12,3% — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка