СМІ: Расійская ядзерная зброя можа знаходзіцца ў Асіповіцкім раёне
19 кастрычніка, Позірк. Расійская тактычная ядзерная зброя, магчыма, захоўваецца на адной з пляцовак Асіповіцкага раёна (Магілёўская вобласць), паведамляе адно з найбуйнейшых і ўплывовых амерыканскіх медыя The Wall Street Journal.
Да такой высновы аўтары рэпартажу прыйшлі, прааналізаваўшы спадарожнікавыя здымкі і матэрыялы беларускіх дзяржСМІ, у прыватнасці “ВаенТВ” і АНТ.
Увагу журналістаў прыцягнула адна з пляцовак у Асіповіцкім раёне, якая год таму была пакрыта лесам, а ў траўні 2023-га — расчышчана і абнесена двайной загародай. Такі ж бар’ер, як адзначаецца, узведзены вакол расійскага сховішча ядзернай зброі ў Калінінградскай вобласці. Таксама ў Асіповіцкім раёне, на думку аўтараў рэпартажу, могуць знаходзіцца і патэнцыйныя носьбіты ядзернай зброі — аператыўна-тактычныя ракетныя комплексы “Іскандэр”.
13 чэрвеня падчас паездкі ў Мінскую вобласць Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв’ю расійскай прапагандыстцы Вользе Скабеевай, з якога вынікала, што ў Беларусь з Расіі дастаўлена частка ядзернай зброі. Раней у той дзень ён сказаў прадстаўнікам дзяржаўных медыя, што гатовы “неадкладна і без ваганняў” выкарыстаць ядзерную зброю ў выпадку агрэсіі супраць Беларусі.
16 чэрвеня прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесцяць “да канца лета або да канца года”.
1 жніўня Лукашэнка сказаў, што больш за палову тактычнай ядзернай зброі, якую запланавана размясціць на беларускай тэрыторыі, ужо “завезена і разгрупавана” па краіне.
31 жніўня начальнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыл Буданаў заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу “1+1”, што першыя ядзерныя боегалоўкі былі дастаўлены з РФ у Беларусь “літаральна некалькі дзён таму”, а да гэтага на беларускай тэрыторыі праводзіліся толькі “маштабныя трэніроўкі з ядзернымі імітатарамі”.
17 верасня намеснік дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі Павел Муравейка ў эфіры тэлеканала СТБ заявіў, што беларускія вайскоўцы маюць адпаведную падрыхтоўку для выкарыстання ядзернай зброі.
Спецыялісты, сказаў Муравейка, “прайшлі пэўны кантрольны зрэз і допуск, атрымаўшы магчымасць выкарыстоўваць і прымяняць гэтую зброю”.
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаМінск прапануе Бенгазі супрацоўніцтва ў перапрацоўцы нафты і збожжаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала рэкордную за амаль паўгода колькасць спробаў незаконнай міграцыі з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка працягвае ператвараць Беларусь у ізгоя — Вячорка пра інфармацыю СМІ аб магчымым абмежаванні выдачы амерыканскіх візМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ 2024 годзе за мяжой працаўладкавалася 112 тыс. беларусаў — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКолькасць загінуўшых на вытворчасці ў стане ап'янення вырасла за год у 2,5 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка