Ціханоўская чакае працягу шчыльнай супрацы з Фінляндыяй

12 лютага, Позірк. “Паспяховага і плённага” прэзідэнцкага тэрміна пажадала беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская Аляксандру Стубу, які перамог на выбарах у Фінляндыі.
На сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х палітык адзначыла, што чакае працягу “шчыльнай супрацы з Фінляндыяй” — “нязменным саюзнікам дэмакратычнай Беларусі і рашучым прыхільнікам” беларускага народа.
11 лютага Стуб атрымаў перамогу ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў, абышоўшы свайго асноўнага саперніка — былога міністра замежных спраў Пека Хаавіста.
У 2008–2011 гадах Стуб узначальваў МЗС Фінляндыі, у 2011–2014 займаў пасаду міністра па справах Еўрасаюза і знешняга гандлю, 2014–2015 — прэм’ер-міністра, 2015–2016 — міністра фінансаў. З 2017 года быў намеснікам генеральнага дырэктара Еўрапейскага інвестыцыйнага банка.
Сёлета ў студзені Фінляндыя стала 24-й краінай, дзе з’явілася парламенцкая група “За дэмакратычную Беларусь”. Пра рашэнне стварыць гэтую групу фінскія ўлады паведамілі падчас візіту Ціханоўскай.
На сустрэчы з прэм’ер-міністрам Фінляндыі Анці Петэры Орпа дэмлідар падзякавала Хельсінкі за шматгадовую падтрымку беларускіх адукацыйных ініцыятыў, праваабарончай дзейнасці. Яна абмеркавала з кіраўніком урада “варыянты рэалізацыі культурных ініцыятыў, якія ўмацоўваюць беларускую ідэнтычнасць”, у тым ліку праз фінскія дыпламатычныя місіі.
У снежні 2022 года на перамовах з папярэднім прэм’ер-міністрам Фінляндыі Санай Марын Ціханоўская заклікала не зачыняць дзверы для беларусаў, якія шукаюць прытулку ў ЕС.
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатушка: Лукашэнка фактычна распачаў падрыхтоўку рэзервістаў для свайго кланаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМіжнародныя структуры будуць праінфармаваныя пра мілітарызацыю беларускай адукацыі і падрыхтоўку дзяцей да вайны — Латушка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМілітарызацыя дзяцей будуецца на страху Лукашэнкі перад новым пакаленнем — даклад НАУ і BelPolМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка

