Рэктары ВНУ на вучэннях спаборнічалі ў стральбе з пісталета

16 лютага, Позірк. У Ваеннай акадэміі Беларусі пад кіраўніцтвам намесніка міністра абароны Андрэя Жука 15 лютага прайшлі “інструктарска-метадычныя заняткі па агнявой падрыхтоўцы з кіруючым складам устаноў вышэйшай адукацыі”.
“Адмысловая ўвага была нададзена курсам пачатковай вайсковай падрыхтоўкі, якія будуць уведзеныя ва ўсіх беларускіх ВНУ з 1 верасня 2024 года. Удзельнікам мерапрыемства былі прадэманстраваны элементы заняткаў па тактычнай медыцыне, інжынернай падрыхтоўцы, радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароне”, — паведамляе прэс-служба Мінабароны.
Рэктары ВНУ “састызаліся ў стральбе з пісталета Макарава”.
Удзельнікі “атрымалі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй нашай краіны, сучаснымі інтэрактыўнымі ўстаноўкамі, новымі відамі тэхнічных прылад”, паведамляе тэлеграм-канал ваенных факультэтаў.
На сустрэчы з членамі Рэспубліканскага савета рэктараў ВНУ 13 лютага Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў спыніць “уцёкі за межы краіны” выпускнікоў ВНУ, а таксама заявіў, што ў сістэму адукацыі працаўладкоўваюць “учорашніх хітальнікаў рэжыму”.
Звяртаючыся да кіраўнікоў ВНУ, ён сказаў: “Гэта вашых студэнтаў, адурманеных заходнімі каштоўнасцямі, мы бачылі на плошчах у 2020-м. І многія “сэнсы”, якія іх вывелі на вуліцу, былі закладзеныя, на жаль, у вашых аўдыторыях”.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



