Сваякі анкахворага палітыка Кастусёва занепакоеныя яго здароўем у турме

17 лютага, Позірк. Старшыня дэ-юрэ ліквідаванай Партыі БНФ Рыгор Кастусёў цяпер знаходзіцца ў турме № 1 у Гродне, паведаміў 17 лютага яго зяць Дзмітрый Антончык.
“Паводле апошняй інфармацыі, у камеры [ён] адзін, — напісаў сваяк палітвязня на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”. — Скардзіцца на здароўе. Кажа, што апошнія два месяцы ў “Ваўчыных норах” (калонія № 22 у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. — “Позірк”.) былі вельмі цяжкія. Доўгі этап у Гродна таксама падкасіў здароўе”.
15 студзеня суд Івацэвіцкага раёна пастанавіў замяніць Кастусёву рэжым утрымання на турэмны. Летась у лістападзе Антончык паведамляў, што мужчына знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу, у чэрвені і ліпені палітыка сама меней чатыры разы адпраўлялі ў штрафны ізалятар на 10 сутак. Яго пазбавілі спатканняў са сваякамі, у яго адабралі асабістыя запісы і кантакты для перапіскі.
66-гадовы Кастусёў, які пакутуе на анкалагічнае захворванне, знаходзіцца ў няволі з 12 красавіка 2021 года. 5 верасня 2022 года Мінскі абласны суд (суддзя Уладзімір Арэшка) прыгаварыў палітыка да 10 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам) у рамках палітычна матываванай “справы змоўшчыкаў”. Кастусёў віну не прызнаў.
29 лістапада 2022 года Вярхоўны суд адхіліў яго скаргу і пакінуў вырак у сіле.
9 снежня 2022 года МУС унесла палітвязня ў пералік асоб, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”.
14 жніўня 2023 года Вярхоўны суд ліквідаваў Партыю БНФ. Палітычная структура, пазбаўленая рэгістрацыі ў Беларусі, працягвае існаваць, яе суб’ектнасць прызнаецца на міжнародным узроўні.

"Вясна" звярнулася да спецдакладчыкаў ААН з нагоды пагаршэння ўмоў утрымання палітзняволенага Кастусёва
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага суседнія краіны ЕС спынілі амаль 500 спробаў нелегальнага пераходу з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства