У Швейцарыі стварылі групу для кантролю за выкананнем санкцый супраць Беларусі і РФ

22 лютага, Позірк. Спецыяльная група для кантролю за выкананнем санкцый супраць Беларусі і Расіі створаная ў Швейцарыі, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Дзяржсакратарыята эканомікі (SECO) гэтай краіны Фабіян Маенфіш,
“Каб узмацніць выкананне фінансавых санкцый, SECO вырашыў стварыць спецыяльную групу па “расследаванні і правапрымяненні”, — цытуе чыноўніка ТАСС.
Паводле яго слоў, сярод іншага група будзе займацца “крымінальнай вытворчасцю ў сувязі з прымяненнем санкцый і іх выкананнем, следчымі дзеяннямі ў сувязі з магчымымі парушэннямі санкцый і аналізам адносін уласнасці і кантролю складаных структур кампаній”.
“У SECO паступіла ў агульнай складанасці каля 230 паведамленняў аб падазроных выпадках. Гэта прывяло да 47 крымінальных вытворчасцяў. З іх 29 разглядаў на дадзены момант юрыдычна завершаныя. Вынесена 20 пастаноў аб спыненні спраў, а ў дзевяці выпадках гаворка ідзе аб накладанні штрафаў”, — сказаў Маенфіш.
17 жніўня 2023 года Швейцарыя далучылася да пакета санкцый супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, уведзенага ЕС да трэцяй гадавіны сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў. Раней гэтая дзяржава прымала на сябе абавязацельствы па іншых еўрапейскіх санкцыях.
Да 24 лютага 2024 года — другой гадавіны поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну — Еўрасаюз анансаваў увядзенне 13-га пакета санкцый супраць Расіі, у які ўвойдзе шэраг фізічных і юрыдычных асоб Беларусі.

- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ чэрвені Беларусь была лідарам у ЕАЭС паводле росту спажывецкіх цэнМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — чэрвені ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях пабудавана менш жылля, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка