На блогера Алеся Сабалеўскага завялі крымінальную справу за супрацоўніцтва з медыярэсурсам 6tv.by

22 лютага, Позірк. У дачыненні да магілёўскага блогера Алеся Сабалеўскага распачатая крымінальная справа за супрацоўніцтва з медыярэсурсам 6tv.by, вынікае з відэа, апублікаванага ў адным з праўладных тэлеграм-каналаў.
На відэа Сабалеўскі кажа, што супрацоўнічаў з медыя з 2017 года, “вёў стрымы і рэпартажы з несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, “з’яўляўся рэпарцёрам”.
Сабалеўскі быў затрыманы 12 снежня 2023 года на працы і змешчаны ў ІЧУ. На наступны дзень суд Кастрычніцкага раёна Магілёва арыштаваў яго на 10 сутак. Паводле якога артыкула КаАП яго асудзілі і што стала падставай для затрымання — невядома.
Пасля адбыцця арышту Сабалеўскі не выйшаў на волю, бо на яго быў складзены новы адміністрацыйны пратакол паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць).
Пазней праваабаронцы паведамілі, што блогера перавялі ў следчы ізалятар турмы № 4 Магілёва і на яго заведзена крымінальная справа.
19 студзеня Сабалеўскі прызнаны палітвязнем.
20 лютага стала вядома, што за супрацоўніцтва з 6tv.by, у дачыненні да затрыманага ў пачатку студзеня пазаштатнага відэааператара з Магілёва Яўгена Глушкова распачалі крымінальную справу.
У відэа, знятым сілавікамі, Глушкоў кажа, што з 2017 года супрацоўнічаў са згаданым медыя. Справа заведзеная паводле 3611 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім).
29 лістапада 2023 года рашэннем Камітэта дзяржбяспекі рэгіянальнае медыя 6tv.by прызнана “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, за кратамі знаходзіцца 34 прадстаўнікі СМІ.

- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх карт амаль дасягнула 20 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах вырасла за год у 5,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаУ Гомелі і вобласці КДБ працягвае праверку адвакатаў — крыніца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНа чварціну вырасла за год пратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка