МУС падзякавала выбарцам за “культурныя паводзіны” і заявіла пра адсутнасць грубых парушэнняў на выбарах
25 лютага, Позірк. Падчас выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і мясцовыя саветы дэпутатаў “грубых парушэнняў і надзвычайных сітуацый не дапушчана”, паведаміла 25 лютага прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Адзначаецца, што больш за 10 тыс. супрацоўнікаў МУС і ваеннаслужачых унутраных войскаў з 19 лютага “неслі службу кругласутачна ва ўзмоцненым варыянце”, “на аб’ектах галасавання аказвалася садзейнічанне выбарчым камісіям, забяспечвалася бяспека грамадзян”, “пад асаблівым кантролем знаходзіліся прыгранічныя раёны”.
“Ахова грамадскага парадку на кожным з больш за пяць тысяч выбарчых участкаў краіны забяспечаная, — гаворыцца ў паведамленні. — Дзякуем грамадзянам за разуменне неабходнасці захавання мер бяспекі, культурнае паводзіны, дапамогу ў забеспячэнні грамадскага парадку”.
Сёлета ўпершыню ў Беларусі прайшлі аб’яднаныя выбары ў ПП НС і мясцовыя саветы дэпутатаў — адзіны дзень галасавання быў прызначаны на 25 лютага.
Назіраць за выбарамі былі запрошаны прадстаўнікі СНД, Парламенцкай асамблеі АДКБ. Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (БДІПЧ АБСЕ) запрашэння не атрымала.
Электаральная кампанія праходзіла на фоне маштабных рэпрэсій і зачысткі палітычнага поля ад апазіцыі. У якасці кандыдатаў у дэпутаты былі зарэгістраваныя толькі прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі.
Задоўга да пачатку галасавання сілавыя структуры заяўлялі, што не дапусцяць “беспарадкаў” падчас выбараў.
МУС паведамляла, што для “аховы грамадскага парадку” падчас выбараў будуць задзейнічаны не толькі штатныя супрацоўнікі ведамства і ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў, але і “курсанты Акадэміі МУС, прыданыя сілы, байцы моладзевых атрадаў аховы правапарадку, члены добраахвотных дружын, ветэраны ведамства”. Акрамя таго, “у кругласутачным рэжыме запрацуе аператыўна-сітуацыйны штаб”, пад “асаблівы кантроль” будзе ўзятая “дарожная бяспека на прылеглай да ўчасткаў тэрыторыі”.
“Для аптымізацыі мерапрыемстваў па забеспячэнні правапарадку задзейнічаны рэсурс цэнтра маніторынгу грамадскай бяспекі, сфарміраваная інтэрактыўная карта з улікам камер назірання на выбарчых участках”, — гаварылася ў паведамленні.
11 лютага намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў дапусціў удзел наймітаў расійскай прыватнай вайсковай кампаніі “Вагнер” у мерапрыемствах МУС у перыяд выбараў.
Пасля закрыцця выбарчых участкаў ЦВК заявіў, што яўка на выбарах склала 72,98%. Папярэднія вынікі камісія абяцае паведаміць 26 лютага ў 14.00.
Выбары ў Беларусі раскрытыкавалі Дзярждэпартамент ЗША і група “Дэмакратычная Беларусь” у нямецкім Бундэстагу.
З 1996 года незалежныя назіральнікі не прызналі ніводную выбарчую кампанію ў Беларусі транспарэнтнай і адпаведнай стандартам АБСЕ.
Гл. таксама:
Выбары строгага рэжыму. Лукашэнка адрэпеціраваў сваю “каранацыю” ў 2025-м (на рускай мове)
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУпершыню за час публікацыі Нацбанкам квартальнай статыстыкі не выяўлена падробленых беларускіх рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Зварот Польшчы ў Гаагу ўслед за Літвой наўрад ці ўскладніць лёс Пачобута (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у параўнанні з пачаткам верасня знізілася ў паўтара разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаВячорка: Прызнанне мяне "тэрарыстам" — гэта такая форма дыялогу ў разуменні Лукашэнкі і яго памагатыхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мсціславе зафіксаваны першы тэмпературны рэкорд кастрычнікаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНа базе ЕГУ адкрылася праграма "Бізнес-эканоміка" Школы эканомікі і бізнесу BISEBМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКарбалевіч пра прызнанне яго тэлеграм-канала "экстрэмісцкім": У маёй працы нічога не зменіццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка