Сяргеенка: Краіна знаходзіцца пад беспрэцэдэнтным санкцыйным ціскам

28 лютага, Позірк. Цалкам “дэградавала сістэма міжнароднай бяспекі, краіна знаходзіцца пад беспрэцэдэнтным санкцыйным ціскам”, заявіў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сяргеенка 28 лютага на сустрэчы з супрацоўнікамі Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД).
Паводле яго слоў, працягваюцца спробы ўмяшання ва ўнутраныя справы Беларусі звонку.
“Няпростае становішча складаецца ля нашых межаў. Дэструктыўныя рэсурсы актыўна распаўсюджваюць дэзінфармацыю, у якой простаму абывацелю складана разабрацца, ды і спецыялістам часам. Усё гэта робіцца для таго, каб дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне”, — цытуюць Сяргеенку дзяржСМІ.
На фоне бесперапынных рэпрэсій у Беларусі, масавай палітычна матываванай эміграцыі Сяргеенка заявіў, што “беларускае грамадства сёння маналітнае і згуртаванае”, гэта паказалі вынікі мінулых выбараў.
“Даследаванні паказваюць, што нашыя грамадзяне падтрымліваюць курс дзяржавы, курс прэзідэнта. Так, ёсць праблемныя пытанні, якія выказваюцца па тых ці іншых напрамках. Яны ўлічваюцца ў працы пры прыняцці кіраўніцкіх рашэнняў”, — сказаў Сяргеенка.
Звяртаючыся да супрацоўнікаў БІСД, Сяргеенка заклікаў актыўна ўдзельнічаць у выпрацоўцы інструментаў супрацьдзеяння санкцыйнай палітыцы, быць больш актыўнымі ў міжнароднай сферы.
Інстытут, лічыць ён, павінен стаць “кузняй кадраў для дзяржаўных органаў і Адміністрацыі прэзідэнта”.
БІСД створаны па ініцыятыве Аляксандра Лукашэнкі ў лютым 2019 года “ў мэтах інфармацыйна-аналітычнага забеспячэння дзейнасці дзяржаўных органаў і службовых асоб па стратэгічных напрамках знешняй і ўнутранай палітыкі”.
Назва інстытута цалкам супадае з недзяржаўным Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (BISS), які працаваў на той момант у Беларусі.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаКолькасць стратных арганізацый у сельскай гаспадарцы за год вырасла ў 1,5 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваСпіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі налічвае 5,7 тыс. аб'ектаў — МінкультурыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — траўні 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю склала 138,3 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ чэрвені колькасць занятых у эканоміцы павялічылася на 22,4 тыс. — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



