Мінпрам плануе перанакіраваць экспарт у Азію, Афрыку, Паўднёвую Амерыку

1 сакавіка, Позірк. Міністэрства прамысловасці плануе 25% падведамаснага экспарту перанакіраваць у Азію, Афрыку, Цэнтральную і Паўднёвую Амерыку, заявіў 1 сакавіка перад пачаткам пасяджэння калегіі ведамства міністр Аляксандр Рагожнік.
“Летась мы спрацавалі выдатна — і ў аб’ёмах вытворчасці, і ў экспарце. Але разам з тым асноўная ўдзельная вага экспарту прыпала на РФ — гэта больш за 90%”, — сказаў ён.
У экспарце “прыраслі практычна ва ўсіх групах тавараў за апошнія тры гады”, але сёння “асноўнай задачай <…> з’яўляецца дыверсіфікацыя”, дадаў міністр.
Экспарт па арганізацыях галіны летась вырас на 7,9%, паведаміў на сустрэчы першы намеснік міністра Аляксандр Агароднікаў: “У рамках мэтавага плана на 2023 год выканана большасць пазіцый у вытворчасці і экспарце тавараў у натуральным выражэнні — камбайны, гатовы пракат, грузавыя і легкавыя аўтамабілі, тэлевізары”.
Намеснік прэм’ер-міністра Пётр Пархомчык заявіў, што Расія можа выдзеліць дадатковыя сродкі на рэалізацыю новых сумесных праектаў у сферы вытворчасці.
“Сёння ў нас узгоднена 27 праектаў. Пяць у высокай стадыі ўзгаднення. Мы практычна ўсе крэдытныя рэсурсы, выдадзеныя расійскім бокам, ужо распісалі на існыя інвестыцыйныя праекты”, — сказаў ён.
(На падставе матэрыялаў БелТА і “СБ. Беларусь сегодня”).

Мінпрамы Беларусі і Расіі маюць намер супрацоўнічаць у мікраэлектроніцы, вытворчасці станкоў і ліфтаў
- Эканоміка
- Бяспека
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені найбольшае падзенне сельгасвытворчасці зафіксавана ў Мінскай вобласціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа год аб'ём складскіх запасаў прампрадукцыі вырас на траціну, за пяць гадоў — больш чым удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаЗянковіч плануе падаць заявы ў амерыканскія суды для прыцягнення Беларусі да адказнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаХроніка палітычных рэпрэсій за 16–18 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка