МУС Беларусі хоча і надалей рыхтаваць паліцэйскіх ААЭ

5 сакавіка, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў “гатова працягваць праграму падрыхтоўкі эмірацкіх супрацоўнікаў паліцыі ў Беларусі па розных напрамках аператыўна-службовай дзейнасці”, паведаміла 5 сакавіка прэс-служба МУС па выніках сустрэчы кіраўніка ведамства Івана Кубракова з начальнікам паліцыі Дубая Абдулой Халіфам Аль Мары на палях Сусветнага паліцэйскага саміту ў найбуйнейшым горадзе Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.
Сцвярджаецца, што ў рамках форуму беларускі чыноўнік таксама правёў працоўныя сустрэчы з “кіраўнікамі дэлегацый паліцыі Зімбабвэ, Швецыі, краін СНД ды іншых”.
На прэс-канферэнцыі 29 лютага ў Мінску Кубракоў заявіў, што ў міліцэйскага ведамства “вельмі шчыльнае ўзаемадзеянне” з калегамі з Катара і ААЭ.
“Толькі сёлета я як міністр унутраных спраў пабываў у некалькіх камандзіроўках, — сказаў ён. — Не так даўно да нас звярнуліся калегі з Зімбабвэ для навучання іх супрацоўнікаў ахове грамадскага парадку, супрацьдзеяння экстрэмізму і тэрарызму. Таму ў гэтым пляне мы працуем”.
“Што да супрацьдзеяння кіберзлачыннасці, то <…> многія звяртаюцца да нас па кансультацыі”, — заявіў кіраўнік МУС.
Кубракоў заявіў, што па лініі Інтэрпола з МУС Беларусі ўзаемадзейнічаюць больш за 100 краін, якія даюць “пэўную інфармацыю”. “У тым ліку Польшча, Германія — кшталту недружалюбныя нам краіны, але мы адказваем узаемнасцю, калі да нас звяртаюцца”, — сказаў ён.
Кубракоў уключаны ў санкцыйныя спісы шэрагу заходніх краін за рэпрэсіі ў краіне. Персанальныя санкцыі ў дачыненні да яго ўведзеныя Літвой, Латвіяй, Эстоніяй, Японіяй, Украінай, ён уключаны ў санкцыйныя спісы ЗША, ЕС, Канады, Вялікабрытаніі, Швейцарыі ды іншых краін.
Інтэрпол правярае падставы вышуку беларуса Андрэя Гнёта ўладамі на радзіме — "Вясна"


- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка

