Дзяржкатроль выявіў парушэнні ў гандлі ў Мінску, Гомелі, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях
7 сакавіка, Позірк. Камітэт дзяржаўнага кантролю выявіў шэраг парушэнняў падчас маніторынгу гандлёвых аб’ектаў, паведамляе прэс-служба ведамства.
У прыватнасці, у трох гандлёвых пунктах на рынку ў Гродзенскай вобласці ўстаноўлены факты завышэння цэн на агародніну і садавіну да 30 працэнтаў максімальнай гандлёвай надбаўкі.
У гандлёвым аб’екце ў Магілёўскай вобласці выяўлены факты, калі на прадукцыю са скончанымі тэрмінамі прыдатнасці наклеены новыя ярлыкі.
У двух гандлёвых аб’ектах Гомеля прадавалі мясную прадукцыю са скончанымі тэрмінамі прыдатнасці. У адной з гэтых крам, якія належаць буйному сеткаваму рытэйлеру, з продажу выключылі больш за 30 кг пратэрмінаваных тавараў, гаворыцца ў рэлізе.
У магазіне ў Мінску прадавалі прадукцыю без маркіроўкі.
“У шэрагу гандлёвых аб’ектаў у продажы адсутнічалі тавары, прадугледжаныя асартыментным пералікам. Устаноўлены і іншыя парушэнні, у т.л. санітарных норм і правіл, правіл гандлю. Большасць выяўленых парушэнняў аператыўна ліквідаваны. Па фактах грубых парушэнняў заканадаўства ў дачыненні да вінаватых распачаты адміністрацыйныя працэсы”, — удакладняе ведамства.
Паводле інфармацыі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, за мінулы год МАРГ праверыў 4.413 гандлёвых аб’ектаў на прадмет “выканання правілаў гандлю і цэнавай палітыкі”. За невыкананне другога крытэрыю накладзены штрафы на суму больш за 900 тыс. рублёў.
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка