Ціханоўская: Палітвязняў трэба зрабіць праблемай Лукашэнкі, каб ён стаў шукаць магчымасць іх вызваліць

8 сакавіка, Позірк. За апошнія чатыры гады дэмакратычныя сілы “спрабавалі шмат спосабаў” вызвалення палітычных зняволеных, заявіла кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Святлана Ціханоўская на брыфінгу 8 сакавіка ў Вільнюсе, каментуючы раней агучаныя прапановы абменьваць беларускіх вязняў на “шпіёнаў, затрыманых у ЕС, расійскіх ваеннапалонных ва Украіне”.
“Мы звярталіся і да Чырвонага Крыжа, і да папы рымскага, і праз палітыкаў і дыпламатаў, — заявіла яна. — Але мы дагэтуль не ведаем, чаго хоча рэжым. Для рэжыму [Аляксандра] Лукашэнкі палітвязні цяпер не праблема. А мы павінны зрабіць, каб гэта было іх праблемай, тады яны будуць самі шукаць магчымасці, каб абмяняць, вызваліць па розных трэках. Каб зрабіць палітвязняў праблемай для Лукашэнкі, патрэбная, вядома, палітычная воля”.
“Гэта павінны быць больш рашучыя санкцыі, павінны быць зачыненыя шчыліны, праз якія цяпер рэжым Лукашэнкі і [прэзідэнта РФ Уладзіміра] Пуціна ў тым ліку працягваюць гандляваць. Вядома, свет павінен быць больш рашучым. Таму што словы салідарнасці не працуюць, павінны працаваць механізмы, якіх шмат у дэмакратычным свеце, але чамусьці няма палітычнай волі”, — дадала дэмакратычны лідар.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЗа 50 месяцаў вайны Расіі супраць Украіны спажывецкія цэны ў Беларусі выраслі на 33,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа думку ідэолагаў, "кожны беларус" лічыць "Славянскі базар" найбольш вядомым культурным мерапрыемствам, якое ведаюць ва ўсім свецеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў аб'ём пабудаванага жылля з дзяржпадтрымкай зменшыўся ў 2,8 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства



