Ціханоўская заклікала генеральнага сакратара ААН Гутэрыша ўмяшацца ў сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі (дапоўнена)
8 сакавіка, Позірк. Умяшацца ў сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі заклікала 8 сакавіка генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
Заклік прагучаў каля амбасады Беларусі ў Вільнюсе на сустрэчы з журналістамі, прысвечанай рэжыму “інкамунікада”, у якім улады ў Мінску ўтрымліваюць многіх палітвязняў.
Палітык адзначыла, што ўжо год нічога не ведае пра свайго мужа відэаблогера, грамадскага і палітычнага дзеяча Сяргея Ціханоўскага. Паводле яе слоў, ад яго няма ні лістоў, ні званкоў, з ім не сустракаюцца адвакаты. “Толькі ананімныя лісты, што ён нібыта памёр, і адно тое відэа, дзе я ледзь яго пазнала”, — сказала Ціханоўская.
“Год, як мы нічога не чулі пра Віктара Бабарыку, Марыю Калеснікаву, Максіма Знака, Ігара Лосіка і многіх іншых палітвязняў, — нагадала яна. — “Інкамунікада” — гэта спосаб катаванняў. І гэта катаванне не толькі для палітвязняў, але і для іх сем’яў, якія жывуць у поўнай невядомасці і страху, што можа адбыцца самае горшае. Рэжым [Аляксандра] Лукашэнкі ўжо забіў пяць беларускіх палітвязняў — Ігара Ледніка, Вадзіма Храсько, Вітольда Ашурка, Алеся Пушкіна, Мікалая Клімовіча — і працягвае забіваць іншых. Турма — гэта павольная смерць. А смерць у няволі — гэта страшная смерць”.
Паводле слоў дэмлідара, забойства расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага ў зняволенні ў РФ “павінна было б страсянуць міжнародную супольнасць, заахвоціць да дзеянняў”, але пакуль чутныя ў асноўным “толькі словы асуджэння і заклапочанасці”.
“Мы павінны не дапусціць новых ахвяр, павінны спыніць катаванні людзей у турмах, — сказала Ціханоўская. — Сёння я звяртаюся да генеральнага сакратара ААН Антонія Гутэрыша. Умяшайцеся! Патрабуйце спыніць зверскую палітыку “інкамунікада” ў беларускіх вузілішчах. У вашых сілах выратаваць жыцці людзей. І гэта не палітычнае пытанне, гэта пытанне гуманітарнае. Палітвязням павінен быць забяспечаны доступ да кваліфікаванай медыцынскай дапамогі, сувязь з адвакатамі і сем’ямі”.
Палітык заклікала ўрады дзяржаў свету зрабіць пытанне палітвязняў у Беларусі сваім прыярытэтам. Яна папрасіла іх патрабаваць “выканання запыту Камітэта ААН па правах чалавека да рэжыму аб тэрміновых мерах па справах Віктара Бабарыкі, Максіма Знака і Сяргея Ціханоўскага”, выставіць ультыматум Лукашэнку “з патрабаваннем паказаць палітвязняў, якіх трымаюць “інкамунікада”, і вызваліць іх з турмаў”.
“Я заклікаю дэпутатаў парламента з усяго свету браць патранаж над беларускімі палітвязнямі. Будзьце іх голасам і іх адвакатамі на міжнароднай арэне. Я ўдзячная 400 літоўскім і іншым замежным палітыкам, якія ўжо зрабілі гэта. Але палітвязняў тысячы. Сёння мы павінны быць рашучымі і салідарнымі. Рэжым павінен чуць, што мы не спынімся, пакуль усе не будуць вольныя”, — падсумавала Ціханоўская.
КПЧ ААН патрабуе "тэрміновых мер абароны" для Ціханоўскага, Знака і Бабарыкі
МЗС фактычна адрынуў заклік дэмакратычных краінаў вызваліць палітвязняў
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаКДК паскардзіўся Лукашэнку і Караніку на безгаспадарчасць у Іўеўскім раёне, якім кіруе былы ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка