Дзяржпагранкамітэт: За выхадныя на мяжы з Польшчай і Латвіяй знойдзены два трупы і збіты замежнік
11 сакавіка, Позірк. За выхадныя на мяжы з Польшчай і Латвіяй знойдзены два трупы і збіты замежнік, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, 9 сакавіка паблізу “брамкі для жывёл” у польскім плоце пагранічнікі знайшлі цела, на якім былі “выразна бачныя гематомы і ранкі”. Адзення на ім не было.
Паведамляецца, што 10 сакавіка на мяжы з Латвіяй памежнікі выявілі “мужчыну з гематомамі, які знаходзіўся ў шокавым стане”. Замежнік, як сцвярджае Дзяржпагранкамітэт, заявіў, што быў “жорстка збіты латвійскімі сілавікамі”, якія “зламалі яго тэлефон і вытурылі праз плот без ежы і вады”.
Праз паўгадзіны пасля выяўлення збітага мужчыны беларускія памежнікі знайшлі “каля брамкі ў латвійскім плоце” яшчэ аднаго чалавека, але ён быў мёртвы.
Паводле інфармацыі Дзяржпагранкамітэта, з пачатку года беларускія пагранічнікі знайшлі трупы чатырох мігрантаў — па два на мяжы з Польшчай і Латвіяй.
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства