Пастаўкі курыных яек з Беларусі ў РФ выраслі ў 2,7 раза — Рассельгаснагляд

11 сакавіка, Позірк. З пачатку 2024 года пастаўкі курыных яек з Беларусі ў Рассію выраслі ў 2,7 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года і склалі 148 млн штук, заявіла 11 сакавіка Федэральная служба ветэрынарнага і фітасанітарнага нагляду РФ (Рассельгаснагляд).
“З Турцыі з пачатку 2024 года імпартавана 12,3 млн яек. <…>. У 2023 годзе з Беларусі ў Расію за названы перыяд было адгружана 53,5 млн яек”, — паведамляе наглядная служба.
9 студзеня Рассельгаснагляд паведаміў, што пастаўкі курыных яек з Беларусі ў Расію 1–9 студзеня выраслі “амаль удвая” ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года — “да 11,7 млн штук”.
Заяўлялася, што 1–9 студзеня 2023 года з Беларусі ў РФ было ўвезена 6,3 млн курыных яек. Павелічэнне склала 85,7%.
Усяго ў 2023 годзе ў Расію было пастаўлена 510,8 млн курыных яек беларускай вытворчасці.
“На расійскі рынак на працягу чатырох апошніх гадоў паступіла ў сярэднім больш за 630 млн штук харчовага яйка ў год”, — удакладнілі ў расійскім ведамстве.
З дэфіцытам курыных яек Расія сутыкнулася ў снежні мінулага года. Праз гэта па выніках года яны выраслі ў кошце амаль на 50%.
29 снежня падчас наведвання ГЦ “Першы нацыянальны гандлёвы дом” Аляксандр Лукашэнка даручыў генеральнаму дырэктару Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі Ганне Норкус “перакінуць Пуціну” курыных яек.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа 11 месяцаў 2025 года найбольш падаражэлі какава-парашок, кава і курсы аўтакіравання (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа палову снежня 2025 года Польшча зафіксавала ў 2,5 раза менш спробаў парушэння мяжы з Беларусі, чым за той жа перыяд 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаРост рознічнага тавараабароту запаволіўся да 7,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках студзеня — лістапада прамвытворчасць скарацілася на 1,7%, год таму быў рост на 5,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
