Прадстаўнік Пуціна анансаваў уступленне Беларусі ў ШАС 4 ліпеня

12 сакавіка, Позірк. Масква “зыходзіць з таго”, што 4 ліпеня колькасць дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ўзрасце да 10 за кошт Беларусі, заявіў на брыфінгу 12 сакавіка спецпрадстаўнік прэзідэнта Расіі па справах ШАС Бахціер Хакімаў.
“Адразу скажу, што падпісанне рашэння аб членстве Беларусі стане адным з ключавых вынікаў маючага адбыцца саміту, — цытуе яго ТАСС. — У гэтым няма сумневаў. Беларусь выканала ўсе свае абавязацельствы па мемарандуме аб абавязацельствах. Гэты дакумент ухвалены і прайшоў ўнутрыдзяржаўныя працэдуры ва ўсіх дзяржавах-членах. Тут мы праблем ніякіх не бачым”.
Хакімаў лічыць, што Беларусь яшчэ будучы партнёрам па дыялогу, а затым назіральнікам “старалася актыўна ўдзельнічаць ва ўсіх напрамках дзейнасці ШАС, наколькі гэта магчыма”.
“Беларускія сябры гатовыя, для іх шасаўская пляцоўка зусім не новая, ідэй у іх шмат. Я перакананы, што ўдзел Беларусі ўнясе не проста карысны, але і адчувальны практычны ўклад у развіццё арганізацыі”, — падкрэсліў спецпрадстаўнік.
Беларусь інтэгруецца ў ШАС амаль 15 гадоў: у 2010 годзе атрымала статус партнёра арганізацыі, у 2015-м — назіральніка.
У ліпені 2022 года Мінск падаў заяўку на ўступленне ў ШАС. У верасні прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў паведаміў на саміце арганізацыі, што пачалася працэдура надання Беларусі статусу паўнапраўнага чальца.
Пра тое, што Беларусь можа ўступіць у ШАС да наступнага саміту арганізацыі, які пройдзе ў Астане (Казахстан) у ліпені 2024 года, 4 ліпеня 2023-га паведаміў неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі са спасылкай на міністра замежных спраў Сяргея Алейніка.
Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва створаная ў 2001 годзе. Дэкларацыю аб яе фарміраванні падпісалі кіраўнікі Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана. Пазней да арганізацыі далучыліся Індыя, Іран, Пакістан.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаБылы супрацоўнік СБУ: Ёсць разуменне, што рабіць з рэтранслятарамі на тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаБеларусь шукае Крыж Еўфрасінні Полацкай праз Інтэрпол — НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПасля аднадзённага перапынку мігранты працягнулі штурмаваць беларуска-літоўскую мяжуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



