ЕЭК: Па выніках студзеня Беларусь заняла 3-е месца ў ЕАЭС па дынаміцы прамысловай вытворчасці
14 сакавіка, Позірк. Па выніках студзеня Беларусь заняла 3-е месца ў Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) па росце прамысловай вытворчасці да першага месяца 2023-га, сведчыць праведзенае “Позіркам” параўнанне даных дпартамента статыстыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).
У цэлым па саюзе аб’ём прамысловай вытворчасці павялічыўся ў гадавым вымярэнні на 4,7%: у Арменіі — на 21%, Кыргызстане — на 16,5%, Беларусі — на 5,4%, Расіі — на 4,6%, Казахстане — на 3,4%.
У горназдабыўной прамысловасці і распрацоўцы кар’ераў у ЕАЭС зафіксаваны рост на 0,7%: у Беларусі — на 4,2%, Расіі — на 0,8%, Казахстане — на 0,2%; у Кыргызстане і Арменіі падзенне на 12,4% і 10,1% адпаведна.
Павелічэнне (+7,5% у саюзе) аб’ёму вытворчасці ў апрацоўчай прамысловасці прадэманстравалі ўсе краіны: у Арменіі — на 38,5%, Кыргызстане — на 31,5%, Расіі — на 7,5%, Казахстане — на 6,9%, Беларусі — на 4,5%.
Чатыры з пяці дзяржаў прадэманстравалі рост у галіне электразабеспячэння, падачы газу, пара і паветранага кандыцыянавання (+4,9% у цэлым): у Беларусі — на 13,2%, Арменіі — на 8,1%, Расіі — на 4,6%, Казахстане — на 2,5%; у Кыргызстане падзенне на 2,9%.
Беларусь — адзіная з дзяржаў ЕАЭС, якая прадэманстравала падзенне (на 4,3%) у сферы водазабеспячэння, каналізацыі, кантролю над зборам і размеркаваннем адходаў (рост у ЕАЭС склаў 3,3%): у Кыргызстане аб’ёмы павялічыліся на 27,1%, Арменіі — на 7%, Казахстане — на 4,8%, Расіі — на 3,5%.
У студзені 2024 года цэны вытворцаў прампрадукцыі ў ЕАЭС у гадавым выражэнні (да студзеня 2023-га) выраслі на 17,7%. У Арменіі яны знізіліся на 0,3%; у астатніх краінах павялічыліся: у Расіі — на 19,4%, Кыргызстане — на 10%, Беларусі — на 5,1%, Казахстане — на 2,1%.
Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата ў прамысловасці Беларусі ў студзені склала 2.174,1 рубля, што на 9,2% больш,чым сярэдняя па краіне (1.991,2).
У 2023 годзе Беларусь не змагла стаць лідарам ЕАЭС па шасці з васьмі асноўных эканамічных паказчыкаў
- Навіны Германіі, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваКубракоў далажыў Галоўчанку аб істотным павелічэнні колькасці ДТЗ з удзелам аўтобусаў — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у 2024 годзе была на 13,8% ніжэйшая, чым у 2023-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка