Грошы на помнік памерламу ў няволі палітвязню Ледніку сабралі за лічаныя дні
15 сакавіка, Позірк. Сабраныя сродкі на ўсталяванне помніка на магіле палітвязня Ігара Ледніка, які памёр у няволі на 64-м годзе жыцця.
Кошт помніка складае 2 тыс. еўра, на гэты момант пералічана 2.015 еўра.
Фонд салідарнасці By Sol пачаў збор 11 сакавіка.
Леднік памёр 20 лютага ў Мінскай раённай лякарні, куды быў планава дастаўлены з бабруйскай калоніі № 2, дзе адбываў пакаранне. Да гэтага ён адбываў пакаранне ў магілёўскай калоніі № 15.
Прычынай смерці стала спыненне сэрца.
Ён быў інвалідам другой групы, меў праблемы з сэрцам. У чэрвені 2022 года яго адвакат паведаміла, што стан здароўя палітвязня пагоршыўся, ён знаходзіўся ў санчастцы следчага ізалятара ў ляжачым становішчы. У ліпені стала вядома, што актывісту правялі аперацыю на страўнікава-кішачным тракце.
Журналіст і грамадскі актывіст, былы сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) быў затрыманы 12 красавіка 2022 года. Спачатку яго арыштавалі на 15 сутак паводле адміністрацыйнага абвінавачвання, пасля якіх ён на волю не выйшаў.
6 верасня 2022 года суд Ленінскага раёна Мінска (суддзя Таццяна Шоцік) прыгаварыў мужчыну да трох гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 367 Крымінальнага кодэкса (паклёп у дачыненні да прэзідэнта) у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму за публікацыю ў партыйным часопісе БСДП “Пазіцыя”.
Пахаваны 22 лютага ў Барысаве (Мінская вобласць).
18 ліпеня 2022-га суд Барысаўскага раёна прызнаў інфармацыйную прадукцыю старонкі ледніка ў “Фэйсбуку” “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
У Беларусі ў зняволенні памерла мінімум пяць палітвязняў. У студзені 2024 года памёр 50-гадовы Вадзім Храсько ў папраўчай калоніі № 3 (пасёлак Віцьба Віцебскага раёна), 21 траўня 2022 года ў шклоўскай калоніі № 17 (Магілёўская вобласць) загадкава памёр 50-гадовы актывіст і грамадскі дзеяч Вітольд Ашурак, 7 траўня 2023-га ў згаданай віцебскай калоніі — 61-гадовы блогер і актывіст з хворым сэрцам Мікалай Клімовіч, 11 ліпеня 2023-га — прывезены ў лякарню з гродзенскай турмы № 1 57-гадовы мастак Алесь Пушкін, у якога дыягнаставалі прабадную язву страўніка.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаКабанчук: Мы павінны быць гатовыя да чарговага вітка эскалацыі ў нашым рэгіёнеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаУзровень занятасці насельніцтва ў працаздольным узросце знізіўся да 83%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСамая ўплывовая канфесія — праваслаўе, самая веруючая вобласць — Брэсцкая, заяўляе ўпаўнаважаны па справах рэлігійМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка