Карбалевіч: У выніку выбараў у РФ Лукашэнка ўмацаваўся ў меркаванні, што дапускаць гульні ў дэмакратыю нельга

18 лютага, Позірк. Вынікі выбараў прэзідэнта ў Расіі не акажуць сур’ёзнага ўплыву на Беларусь, заявіў “Позірку” палітычны аглядальнік “Радыё Свабода” Валерый Карбалевіч.
“Ніякіх нечаканасцей ці сюрпрызаў падчас выбараў прэзідэнта Расіі не адбылося, яны прайшлі, як усе чакалі, як было запланавана. Лукашэнка ўмацаваўся ў меркаванні, што выбары трэба праводзіць у менш дэмакратычных умовах, чым у 2020 годзе, дапускаць гульні ў дэмакратыю нельга”, — сказаў Карбалевіч.
Ён таксама зазначыў, што інфармацыя, якую даносяць грамадскасці аб выбарах, не дае ўяўлення ні пра яўку, ні пра тое, як на самой справе галасавалі выбаршчыкі, апублікаваныя вынікі адлюстроўваюць яўку і падтрымку Уладзіміра Пуціна, якую хоча бачыць улада. Наколькі гэта адпавядае рэчаіснасці, невядома, як і тое, што адбывалася ў Беларусі падчас парламенцкіх выбараў у лютым, падкрэсліў Карбалевіч.
На тое, што ў РФ, у адрозненне ад Беларусі, да гэтага часу на выбарах працуюць замежныя журналісты, Карбалевіч сказаў: “Пасля 2020 года Лукашэнка ахвотна дае інтэрв’ю замежным СМІ. Акрамя таго, тое, што адбываецца ў Расіі для вядучых замежных інфармагенцтваў важнае, а тое, што адбываецца ўнутры Беларусі, — не”.
Расійскія ўлады прадэманстравалі вынікі выбараў, якія легітымізавалі ўнутраную і знешнюю палітыку Пуціна, найперш вайну супраць Украіны, адзначыў эксперт.
Менавіта з гэтай прычыны, лічыць Карбалевіч, яны зрабілі справаздачу і за вельмі высокую яўку, і за колькасць тых, хто прагаласаваў за дзейную ўладу: “Сапраўды, у Расіі ніколі доля тых, хто прагаласаваў за Пуціна, не была вышэй за 80%. Лічылася, што калі кандыдата падтрымае больш за 80 працэнтаў, гэта ўжо не дэмакратычныя выбары. Цяпер на гэтыя ўяўленні махнулі рукой, і з’явілася лічба 87%. Лукашэнку такая схема і такі вынік выбараў падабаецца, ён гэтага не хавае, як і сваю падтрымку Расіі, Пуціна ў вайне супраць Украіны — маральную, палітычную, дыпламатычную і эканамічную”.
Аляксандр Лукашэнка 18 сакавіка на нарадзе аб падрыхтоўцы Усебеларускага народнага сходу заявіў, што галоўны ўрок прэзідэнцкіх выбараў у Расіі заключаецца ў тым, што народам Беларусі і Расіі нельга навязваць чужую волю, “не ўдалося вядомым сілам навязаць гэту волю” расіянам.
Перад пачаткам нарады Лукашэнка павіншаваў Пуціна “з пераканаўчай перамогай на выбарах”, назваўшы назваў вынік “ашаламляльным”.
Па дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі РФ, Пуцін набраў 87,29% галасоў (у 2018 годзе было 76,69%).
Старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка, які назіраў за выбарамі ў Маскве, 18 сакавіка назваў іх “справядлівымі, канкурэнтнымі і адпаведнымі прынцыпам правядзення дэмакратычных выбараў”. У краіне былі створаны ўсе ўмовы для свабоднага і тайнага волевыяўлення грамадзян”.
- ПалітыкаЛукашэнка запалохвае еўрапейцаў, але ўступленне ў вайну дае яму суцэльныя мінусы — ПортнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ ліпені Беларусь была на трэцім месцы ў ЕАЭС у тэмпах зніжэння цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 14 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 30-ы раз з пачатку года зафіксавала за суткі больш за 100 спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа шэсць дзён колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася амаль на 5% і перавысіла 15 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка


