Белстат: Запасы прампрадукцыі на складах у гадавым вымярэнні павялічыліся на 12%

24 кастрычніка, Позірк. Па выніках студзеня — верасня 2023 года на складах было “замарожана” прамысловай прадукцыі на 8 млрд 186,096 млн рублёў — на 12% больш, чым за тыя ж дзевяць месяцаў 2022-га (7 млрд 311,31 млн), сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
На пачатку года на складах захоўвалася прадукцыя на 8 млрд 670,32 млн рублёў. За тры кварталы аб’ём складскіх запасаў у вартасным выражэнні зменшыўся на 480,224 млн рублёў (-5,9%).
Разам з тым у студзені — жніўні запасы ацэньваліся ў 8 млрд 154,137 млн рублёў, такім чынам за апошні месяц рост склаў 31,959 млн (+0,4%).
На прэс-канферэнцыі 18 верасня ў Мінску першы намеснік міністра прамысловасці Аляксандр Агароднікаў заявіў, што беларуская прадукцыя “з’яўляецца складанатэхнічнай”, яе “няпроста рэалізаваць”, “трэба прадаваць з сэрвісным суправаджэннем, з навучаннем персаналу сэрвісу”.
“Склад — гэта дрэнна з пункту гледжання замарожаных актываў, з другога боку — гэта магчымасць рэалізаваць сваю прадукцыю патэнцыйнаму спажыўцу”, — сказаў чыноўнік.
Паводле даных Белстата, у студзені — верасні 2023 года аб’ём прамысловай вытворчасці ў наяўных цэнах склаў 136,1 млрд рублёў — на 8,1% больш, чым за той жа перыяд 2022-га.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


