IT-сфера трапіла ва ўсе галіны краіны, але “чалавека замяніць нельга”, заяўляе Лукашэнка

24 кастрычніка, Позірк. Без штучнага інтэлекту і IT-сферы ў цэлым “цяпер абысціся нельга”, заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з моладдзю 24 кастрычніка ў Палацы незалежнасці.
Паводле яго слоў, “яркім прыкладам” таму з’яўляецца ваенная галіна, “калі на полі бою ўжо ваююць робаты і беспілотнікі без удзелу чалавека”.
“І яны вельмі небяспечныя, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Мы зараз спрабуем наша войска ў чарговы раз мадэрнізаваць, перабудаваць. І ў тым ліку выкарыстоўваем досвед СВА (тэрмінам “спецыяльная ваенная аперацыя” расійскія і беларускія ўлады называюць развязаную РФ поўнамаштабную вайну супраць Украіны. — “Позірк”.)”.
Ён назваў сябе ініцыятарам стварэння Парка высокіх тэхналогій (ПВТ) і заявіў, што сёння ў Беларусі IT-сектар “развіты моцна <…> у кампаніях, якія вырабляюць той ці іншы тавар”.
“У нас ужо створаны малочнатаварныя комплексы, дзе выключна робаты замест даярак. Пранікненне гэтага тэхналагічнага развіцця на базе IT-сферы ва ўсіх галінах. Ужо трактар у нас з’явіўся беспілотны. <…> Усюды ідзе пранікненне. Але замяніць чалавека, асабліва ў блізкім кантакце з прыродай, немагчыма. IT быць. Але, не думаю, што ў гэтай сферы можна замяніць чалавека”, — сказаў Лукашэнка.
Раней даследчы цэнтр StartupBlink прадставіў даклад Global Startup Ecosystem Index — 2023, у якім канстатаваў, што дасягненні Беларусі ў IT-сферы “засталіся ў мінулым”.
У рэйтынгу топ-100 краін з найлепшымі ўмовамі для развіцця стартапаў Беларусь заняла 80-е месца, апусціўшыся на 10 пазіцый да мінулага года. Прычынамі падзення аўтары даследавання назвалі “міжнародную ізаляцыю”.
“Беларусь з’яўляецца прыкладам краіны, якая некалі мела вялікі патэнцыял для поспеху як у глабальным, так і ў рэгіянальным плане, — гаворыцца ў дакуменце. — Мясцовая IT-індустрыя магла пахваліцца высакаякаснымі мясцовымі распрацоўшчыкамі і IT-прафесіяналамі, а таксама гістарычна прадуманай палітыкай развіцця экасістэмы”.
11 красавіка Лукашэнка прадказаў IT-сектару “другое дыханне”. Прыняты ўказ, які рэгламентуе працу ПВТ. Амаль адначасова з гэтым крокам улады засакрэцілі значную частку звестак, якія маглі б прадэманстраваць, што адбываецца ў IT-сферы.
Крызіс у гэтым сегменце эканомікі эксперты прагназавалі яшчэ з 2020 года, калі пад уплывам надзвычайнай палітычнай сітуацыі пачаўся працэс рэлакацыі высокатэхналагічных кампаній з Беларусі. Аднак спачатку ўплыў ад’езду IT-кампаній на эканоміку не быў відавочным, паколькі некаторы час галіна працягвала працаваць у плюс.
Так, па выніках 2021 года ўнёсак IT у дынаміку ВУП быў 0,7%. Сітуацыя прыкметна змянілася ў канцы 2022 года, калі эксперты зафіксавалі адмоўны ўнёсак гэтай галіны. Усяго па выніках мінулага года ўнёсак сектара “Інфармацыя і сувязь” у дынаміку ВУП склаў -0,2%.
Адток працаўнікоў з IT-сферы за мінулы год перавысіў 17 тысяч, тэндэнцыя назіраецца і ў 2023-м.
Старэйшы навуковы супрацоўнік BEROC Анастасія Лузгіна адзначала ў каментарыі “Позірку”, што IT-сфера ў Беларусі “не толькі змагла за дзесяць гадоў вырасці ў вядучую галіну эканомікі без сур’ёзнай дзяржпадтрымкі, але і прыносіла краіне грошы, інавацыі і тэхналогіі”. “Гэта быў сапраўды драйвер росту, які мы цяпер, на жаль, страцілі”, — канстатавала яна.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым колькасць звольненых перавысіла нанятых толькі ў Гродзенскай вобласці, экс-кіраўнік якой цяпер віцэ-прэм'ер па сацсферыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за першы квартал 2025 года знізіўся на 10,25% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка