У Рагачоўскім раёне распачатая крымінальная справа за крадзеж і вываз у “суседнюю краіну” 220 тон угнаенняў

27 красавіка, Позірк. Аб выяўленні ў Рагачоўскім раёне (Гомельская вобласць) схемы крадзяжоў мінеральных угнаенняў паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
“Устаноўлена: з тэрыторыі арганізацыі, якая ажыццяўляе захоўванне і размеркаванне ўгнаенняў, яны паступалі не на аграпрадпрыемствы, а вывозіліся па падробленых дакументах у суседнюю краіну для продажу. Фігурантамі апынуліся 53-гадовы заснавальнік фірмы, яго 49-гадовы знаёмы, а таксама двое работнікаў сельгаспрадпрыемстваў”, — гаворыцца ў паведамленні.
“Суседняя краіна” не называецца.
Адзначаецца, што ўсяго “было скрадзена каля 220 т мінеральных угнаенняў”, цяпер “значная іх частка канфіскаваная”.
“Следчымі ўзбуджаная крымінальная справа за крадзеж у асабліва буйным памеры, здзейснены групай асоб па папярэдняй змове”, — адзначылі ў ведамстве.
У 2024 годзе чвэрць усіх эканамічных злачынстваў была здзейсненая ў сельскай гаспадарцы, паведаміў 31 сакавіка намеснік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч.
“У бягучым годзе ў названай сферы ўжо распачата 66 крымінальных спраў за крадзяжы, хабары, утойванне падзяжу [буйной рагатай жывёлы]”, — падкрэсліў намеснік кіраўніка МУС.

- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 700 спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваШтучны інтэлект дазваляе брацца за пацыентаў, якім раней адмаўлялі ў лячэнні — анколагМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць загінулых у ДТЗ дзяцей павялічылася за год на 18,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства

