Першае пасяджэнне Каардынацыйнай рады трэцяга склікання адбудзецца 15 чэрвеня
25 сакавіка, Позірк. Галасаванне па выбарах сябраў Каардынацыйнай рады трэцяга склікання пройдзе з 25 па 28 траўня 2024 года, паведамляе прэс-служба КР.
Чакаецца, што першыя вынікі будуць абвешчаныя не пазней за 29 траўня.
У цяперашні час ідзе фармаванне Выбарчай камісіі (ВК). Цягам сакавіка пройдзе галасаванне КР па яе складзе, гаворыцца ў рэлізе.
Як адзначаецца, да 15 красавіка павінен завяршыцца працэс па фармаванні спісаў выбарчых участкаў і падачы дакументаў на рэгістрацыю ў ВК. Апошняя дата рэгістрацыі кандыдатаў — 22 красавіка.
Агітацыя пройдзе з 25 красавіка па 25 траўня. На падачу і разгляд скаргаў закладзены перыяд з 29 траўня па 8 чэрвеня, у гэты ж дзень будуць абвешчаныя канчатковыя вынікі выбараў.
Першае пасяджэнне Каардынацыйнай рады трэцяга склікання адбудзецца 15 чэрвеня, паведамляе арганізацыя.
19 лютага стала вядома, што дэмакратычныя сілы дамовіліся аб працэдуры выбараў у новы склад КС. “Працоўная група па выбарах [складаная з прадстаўнікоў] офіса Святланы Ціханоўскай, Аб’яднанага пераходнага кабінета і партый, дасягнула кансенсусу”, — гаварылася ў паведамленні.
13 сакавіка Каардынацыйная рада зацвердзіла палажэнне аб выбарах у КР і накіравала яго Ціханоўскай, якая ўзначальвае Аб’яднаны пераходны кабінет.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка