Амбасадар Круты аб інтэграцыі з РФ: Мы ўсім усё даказалі, не ўпалі, нас не разарвала

3 красавіка, Позірк. Беларусь і Расія “разам супрацьстаяць санкцыйнаму ціску, геапалітычнай напружанасці, якая існуе на нашым кантыненце”, заявіў амбасадар Беларусі ў Расіі Дзмітрый Круты ў відэавіншаванні з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.
Відэа размешчана ў тэлеграм-канале дыпмісіі.
“Мы з усім справімся. Мы моцныя, мы ўсім усё даказалі. Мы не ўпалі, нас не разарвала… Не разарвалі нейкія сацыяльныя ўзрушэнні, нас не ўдалося раз’яднаць. У нас цудоўнае супрацоўніцтва. Нашы лідары, як родныя браты, задаюць тон усяму нашаму парадку”, — сказаў Круты.
Урады дзвюх краін “распрацавалі цудоўныя планы, наша задача іх толькі выканаць”, адзначыў ён.
Паводле словаў Крутога, ён верыць, што на працягу трох-пяці гадоў Дзень яднання стане выходным днём, “нашы прэзідэнты прымуць такое рашэнне”.
2 красавіка 1996 года прэзідэнт РФ Барыс Ельцын і Аляксандр Лукашэнка падпісалі дамову “Аб утварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі”, якая пазней трансфармавалася ў Саюзную дзяржаву.
З таго часу ўлады адзначаюць Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 8,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусь пачалі "больш актыўна" прыязджаць паляўнічыя з ЕС — БТПРМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь зарабіла на ўязным паляўнічым турызме 11,6 млн рублёў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка



