Мамаева выйшла з “Еўрапейскага выбару”, застаўшыся ў КР у якасці пазафракцыйнага дэлегата

3 ліпеня, Позірк. Член Каардынацыйнай рады (КР) Аляксандра Мамаева напісала заяву на выхад з фракцыі “Еўрапейскі выбар”, паведаміла 3 ліпеня прэс-служба КР.
Адзначаецца, што яна застаецца ў складзе палітычнай структуры ў якасці пазафракцыйнага дэлегата.
“З такім статусам яна зможа і надалей удзельнічаць у працы рады: уваходзіць у камісіі, уносіць прапановы і галасаваць”, — патлумалыла КР.
6 чэрвеня ў тэлеграм-канале фракцыі з’явілася паведамленне пра тое, што “ў сувязі з абгрунтаванымі перасцярогамі” Мамаевай “вынесены вотум недаверу”. Сярод іншага ёй паставілі ў віну тое, што яна нібыта перасылала скрыншоты ўнутранай перапіскі трэцім асобам, дэлегат гэтыя абвінавачанні адрынула.
Спікер КР Арцём Брухан заявіў, што ўжытыя да Мамаевай захады нідзе не прапісаныя, таму дзеянні фракцыі не маюць прававых падстаў.
Згодна з паведамленнямі СМІ, пазней Мамаева звярнулася з нагоды гэтай сітуацыі ў Камісію па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы КР. Тая запатрабавала ў кіраўніцтва фракцыі доказы таго, што дэлегат нібыта передавала інфармацыю трэцім асобам. На канец першай дэкады чэрвеня камісія такую інфармацыю не атрымала.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць беларускіх арганізацый за пяць гадоў вырасла ў 1,7 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



