У інфекцыйную бальніцу дастаўлена сем вучняў мінскага ліцэя БНТУ, Мінздароўя не называе прычыну

4 красавіка, Позірк. У дзіцячую інфекцыйную клінічную бальніцу Мінска дастаўлена сем вучняў Ліцэя БНТУ, частка падлеткаў, “з меншымі скаргамі” знаходзіцца на амбулаторным лячэнні дома, паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя.
Стан дзяцей, якія знаходзяцца ў бальніцы, стабільны, аднак канкрэтнай інфармацыі пра прычыны іх шпіталізацыі ведамства не прыводзіць.
“Сітуацыя знаходзіцца на кантролі міністра аховы здароўя Аляксандра Хаджаева, старшыні камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ігара Юркевіча. Спецыялістамі санітарна-эпідэміялагічнай службы Мінска арганізавана правядзенне комплексу спецыяльных мерапрыемстваў па расследаванні сітуацыі”, — гаворыцца ў паведамленні.
11 студзеня Мінздароўя паведамляла пра шпіталізацыю ў дзіцячую інфекцыйную клінічную бальніцу Мінска сямі вучняў сярэдняй школы № 165, у траіх з якіх былі прыкметы віруснай кішэчнай інфекцыі.

- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь апусцілася з першага на трэцяе месца ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаКДБ скасоўвае пастанову аб выездзе грамадзян, якія знаходзяцца на прафулікуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3–5 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка


