Мінск 22:06

Долар і юань патаннелі на біржавых таргах 4 красавіка

Крыніца: unsplash.com / Eric Prouzet

4 красавіка, Позірк. Амерыканская і кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 4 красавіка.

Курс долара знізіўся да 3,2547 рубля (-0,005, -0,15%), юаня — да 4,4789 рубля за 10 (-0,0009, -0,02%).

Еўра падаражэў да 3,5312 (0,0241, 0,69%), расійскі рубель — да 3,5196 за 100 (0,001, 0,03%).

На мінулым працоўным тыдні (25–29 сакавіка) курс долара вырас на 0,21% (з 3,2455 да 3,2523), юаня — на 0,01% (з 4,4584 да 4,4589 за 10), расійскага рубля — на 0,35% (з 3,5051 да 3,5174 за 100); еўра патаннеў на 0,14% (з 3, 5145 да 3, 5097).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рубля) — гэта быў шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР; у лютым — вырас на 1,95% (да 3,2391) — другое месца пасля Расіі (2,89%), за два месяцы — на 1,94% (шостае месца); у сакавіку — вырас на 0,33% (да 3,2498) — пятае месца, за тры месяцы — на 2,28% (трэцяе).

За 2023 год яго каціроўка павялічылася на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на постсавецкай прасторы, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).

Падзяліцца: