Каля 63 тыс. грамадзян Беларусі мае ДНЖ у Літве, у 74% ён на падставе працы — міграцыйная служба

9 красавіка, Позірк. Дзеючы дазвол на жыхарства ў Літве сёння маюць 62.830 грамадзян Беларусі, паведаміла намесніца дырэктара Дэпартамента міграцыі пры МУС Люцыя Войшніс 9 красавіка на III Беларускім бізнес-форуме ў Вільнюсе.
Паводле яе слоў, 74% гэтых асоб знаходзіцца ў краіне на падставе працы.
“У іх ліку 1.700 міжнародных перавозчыкаў, 81 бетоншчык, 36 электрыкаў, 35 зваршчыкаў, 25 тынкоўшчыкаў (верагодна, тыя, хто атрымаў ДНЖ у 2024 годзе. — “Позірк”.), — сказала чыноўніца. — Тут самыя розныя прафесіі, гэта разнастайнасць. Гэта сапраўды вельмі вялікая суполка беларускіх грамадзян, якія ў Літве працуюць”.
Войшніс паведаміла, што дазвол на жыхарства, выдадзены на падставе вядзення бізнесу ў Літве, маюць 130 беларускіх грамадзян. “Можа быць, колькасць і не такая вялікая, але ўсё адно бізнес — гэта нялёгкая справа, магчыма, не ў кожнага атрымліваецца, а ў некага, наадварот, атрымліваецца вельмі добра”, — сказала прадстаўніца міграцыйнай службы.
Паводле яе інфармацыі, ДНЖ паводле гуманітарных падстаў выдадзены прыкладна 1.500 беларусам.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ 2020 года колькасць паведамленняў аб магчымым супрацьпраўным выкарыстанні БПЛА вырасла ў 30 разоў — даныя Узброеных сілМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаПрадстаўнікі дэмсіл Беларусі працягнуць вывучаць практыкі самакіравання пад эгідай Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 28 кастрычніка — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–27 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка90% экспарту "Белшыны" прыпадае на расійскі рынакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


