Мінск 20:10

Лукашэнка прыбыў на перамовы з Пуціным

Скрыншот: відэазапіс у неафіцыйным тэлеграм-канале прэс-службы Лукашэнкі

11 красавіка, Позірк. Аляксандр Лукашэнка ўвечары 11 красавіка прыбыў у Маскву на перамовы з Уладзімірам Пуціным.

Ён паведаміў журналістам, што на сустрэчы будуць абмяркоўвацца “звычайныя пытанні”, аднак было вырашана таксама “прысвяціць пэўны час пытанням эканомікі”. “Таму што ў бліжэйшы час сустрэнуцца нашы прэм’еры, мы павінны ім крыху дапамагчы”, — заявіў Лукашэнка (на падставе відэазапісу ў неафіцыйным тэлеграм-канале яго прэс-службы).

У расійскую сталіцу Лукашэнка прыбыў разам з касманаўткай Марынай Васілеўскай. Чакаецца, што заўтра яны разам з Пуціным возьмуць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню касманаўтыкі.

Напярэдадні было заяўлена, што на сустрэчы плануецца абмеркаваць “тэматыку развіцця супрацоўніцтва дзвюх краін у розных сферах, пытанні, якія патрабуюць разгляду на найвышэйшым узроўні”.

“У цэнтры ўвагі на перамовах таксама будзе рэгіянальная і міжнародная абстаноўка, каардынацыя дзеянняў па рэагаванні на існыя выклікі і пагрозы”, — паведамляла прэс-служба Лукашэнкі.

Падзяліцца: