Мінск 15:12

Долар і юань падаражэлі на першых біржавых таргах тыдня

Крыніца: unsplash.com / Eric Prouzet

15 красавіка, Позірк. Амерыканская і кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 15 красавіка.

Курс долара вырас да 3,2663 рубля (+0,0023, +0,07%), юаня — да 4,4983 рубля за 10 (+0,0083, +0,18%).

Расійскі рубель патаннеў да 3,4903 за 100 (-0,0004, -0,01%), еўра — да 3,481 (-0,0019, -0,54%).

На мінулым працоўным тыдні (8–12 красавіка) курс долара вырас на 0,29% (з 3,2544 да 3,2640), юаня — на 0,19% (з 4,4814 да 4,4900 за 10); расійскага рубля — знізіўся на 0,79% (з 3,5185 да 3,4907 за 100), еўра — на 0,74% (з 3,526 да 3,5).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рубля) — гэта быў шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР; у лютым — вырас на 1,95% (да 3,2391) — другое месца пасля Расіі (2,89%), за два месяцы — на 1,94% (шостае месца); у сакавіку — вырас на 0,33% (да 3,2498) — пятае месца, за тры месяцы — на 2,28% (трэцяе).

За 2023 год яго каціроўка павялічылася на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на постсавецкай прасторы, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).

У першым квартале фізасобы прадалі валюты на 263 млн долараў больш, чым купілі

5 красавіка, Позірк. У студзені — сакавіку насельніцтва Беларусі выступіла чыстым прадаўцом замежнай валюты, сведчаць звесткі Нацыянальнага банка. Фізічныя асобы набылі замежнай валюты на 2 млрд 520,2 тыс. долараў (тут і далей у эквіваленце), прадалі — на 2 млрд 783,6 …
Падзяліцца: