У Мінску на аўкцыён выставяць ваенны верталёт Мі-8МТ
16 красавіка, Позірк. На аўкцыён у Мінску выставяць ваенны верталёт Мі-8МТ (мадыфікаваны транспартны), таргі пройдуць 25 красавіка, паведамляе РУП “Белспецкантракт”, якое займаецца рэалізацыяй матэрыяльных рэсурсаў Мінабароны.
Гаворка ідзе пра верталёт 1986 года выпуску, які знаходзіцца на захоўванні ў Мачулішчах (Мінскі раён), на балансе 50-й змяшанай авіяцыйнай базы.
Згодна з апублікаваным паведамленнем, пачатковы кошт лота (на фота ў яго адсутнічаюць лопасці) — 550 тыс. рублёў (каля 168 тыс. долараў). Машына налятала 3.176 гадзін, адносіцца да 4-й катэгорыі прыдатнасці і праходзіла другі капітальна-аднаўленчы рамонт у 2008 годзе.
У правілах правядзення аўкцыёну гаворыцца, што да ўдзелу ў таргах дапускаюцца юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі і фізічныя асобы, “якія аплацілі задатак (у памеры 100 тыс. рублёў), гарантыйны дэпазіт”, якія падалі заяву на ўдзел у аўкцыёне і іншыя неабходныя дакументы да 15.00 гадзін 22 красавіка.
Шматмэтавы верталёт Мі-8 з’яўляецца найбольш распаўсюджаным верталётам “сярэднецяжкага” класа ў свеце. З 1965 года ў СССР выпушчана звыш 7,5 тыс. гэтых машын, вытворчасць працягваецца ў Расіі і дагэтуль. Ён лётае практычна на ўсіх кантынентах, выкарыстоўваецца як ваенны (у транспартным і ударна-транспартным варыянтах) і грамадзянскі верталёт.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 26 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСуд у Грузіі зноў перанёс разгляд скаргі беларускага праваабаронцы Кісляка на адмову ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаДзеці з вайскова-патрыятычных клубаў "у адказны момант" могуць дапамагчы сілавікам — ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа месяц у Беларусі стала на 8,8 тыс. работнікаў больш, але іх колькасць не дасягнула ўзроўню жніўня (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка