У структуры МУС з’явіцца крымінальная выведка з правам доступу да персанальных даных грамадзян

18 красавіка, Позірк. Дэпартамент забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці Міністэрства ўнутраных спраў перайменаваны ў Дэпартамент крымінальнай выведкі, вынікае з апублікаванага 18 красавіка на Нацыянальным прававым партале ўказа Аляксандра Лукашэнкі ад 15 красавіка №154.
Новы дэпартамент, у адпаведнасці з дакументам, зможа ажыццяўляць “знешнеэканамічную, пазабюджэтную і звязаную са сродкамі сакрэтнага атрымання (фіксацыі) інфармацыі дзейнасць”.
Ён жа на бязвыплатнай аснове будзе “атрымліваць ад дзяржаўных органаў, іншых арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў па пісьмовых запытах або на падставе пагадненняў інфармацыю (уключаючы звесткі з інфармацыйных рэсурсаў (сістэм), у тым ліку змяшчае персанальныя даныя, па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю”.
Таксама міліцэйская выведка атрымае доступ (“уключаючы аддалены”) непасрэдна да “інфармацыйных рэсурсаў (сістэм), у тым ліку якія змяшчаюць персанальныя даныя” па пісьмовым запыце або ў рамках пагаднення з уладальнікам рэсурсу.
Іншымі новаўвядзеннямі, прадугледжанымі ўказам, з’яўляюцца прадастаўленне Дэпартаменту аховы МУС права на аказанне шэрагу паслуг,”якія не адносяцца да ахоўнай дзейнасці”. Гаворка, у прыватнасці, ідзе аб “распрацоўцы праектнай дакументацыі на ўзвядзенне інжынернай інфраструктуры, правядзенні мантажных і пусканаладачных работ, забеспячэнні пажарнай бяспекі, грамадскай бяспекі, у галіне фізічнай культуры і спорту, па арганізацыі адпачынку і забаў” і інш.
17 красавіка Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытанні законапраект “Аб змяненні законаў па пытаннях Следчага камітэта”, які ў выпадку ўступлення ў сілу прадаставіць СК паўнамоцтвы “без згоды фізічных асоб атрымліваць звесткі з інфармацыйных рэсурсаў (сістэм), якія змяшчаюць персанальныя дадзеныя, і мець доступ, у тым ліку аддалены, да гэтых рэсурсаў (сістэм)”.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на 60% — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 7,1 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства