Ухвалены законапраект, які дазваляе СК атрымліваць асабістыя даныя фізічных асоб без іх згоды

17 красавіка, Позірк. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу (ПП НС) прыняла 17 красавіка ў другім чытанні законапраект “Аб змяненні законаў па пытаннях Следчага камітэта”, паведамляе прэс-служба ніжняй палаты парламента.
Сцвярджаецца, што сярод іншага законапраект накіраваны на “ўдасканаленне прававога рэгулявання парадку прадастаўлення” следчаму ведамству доступу да персанальных даных.
У прыватнасці, дакументам прадугледжваецца “прадастаўленне паўнамоцтваў Следчаму камітэту <…> без згоды фізічных асоб атрымліваць звесткі з інфармацыйных рэсурсаў (сістэм), якія змяшчаюць персанальныя дадзеныя, і мець доступ, у тым ліку аддалены, да гэтых рэсурсаў (сістэм)”.
Таксама праект закона прадугледжвае павелічэнне гранічнага ўзросту прыёму на службу ў СК з 25 да 28 гадоў; прадастаўленне грамадзянам, прынятым ва ўстанову вышэйшай адукацыі Міністэрства ўнутраных спраў па спецыяльнасцях для Следчага камітэта, статусу супрацоўніка СК; выключэнне абавязку ў асоб шэраговага і малодшага начальніцкага складу СК штогод прадстаўляць дэкларацыі аб даходах і маёмасці.
У першым чытанні ПП НС прыняла законапраект 31 студзеня.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка