“БХД” і “Народная грамада” аб’явілі аб сумесным удзеле ў выбарах у Каардынацыйную раду

19 красавіка, Позірк. Палітычныя партыі “Народная Грамада” і “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” заявілі пра сумесны ўдзел ў выбарах у Каардынацыйную раду (КР) адзіным спісам “Салідарнасць”, паведаміў у “Фэйсбуку” выконваючы абавязкі кіраўніка “Грамады” Яўген Вільскі.
“Прымаючы да ўвагі гістарычную значнасьць падзей у Рэспубліцы Беларусь, з улікам геапалітычных рэалій і рэгіянальных змен, разумеючы значнасць і неабходнасць палітычных перамен унутры Рэспублікі Беларусь, прымаючы на сябе адказнасць перад беларускім народам, мы дамовіліся аб неабходнасці сумеснага ўдзелу ў працы Каардынацыйнай рады”, — напісаў ён.
Падмуркам супрацы, паводле словаў Вільскага, “з’яўляецца прыхільнасць да нацыянальных і дэмакратычных прынцыпаў пабудовы Рэспублікі Беларусь — як незалежнай і суверэннай дзяржавы”.
“Народная грамада” пазбаўлена рэгістрацыі ў Беларусі, “БХД” — частка аргкамітэта, які яе ніколі не меў.
18 красавіка аб намеры ўдзельнічаць у выбарах у КР паведамілі кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка і кіраўнік “Руху “За свабоду” Юрый Губарэвіч.
Выбары ў Каардынацыйную раду трэцяга склікання пройдуць 25–28 траўня.
Да 15 красавіка выбарчай камісіі павінны быць прадстаўленыя спісы кандыдатаў. Апошняя дата рэгістрацыі кандыдатаў — 22 красавіка. З 25 красавіка па 25 траўня — перыяд агітацыі.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаДзяржслужба занятасці аднавіла публікацыю даных аб колькасці вакансій для замежнікаў, яна працягвае расці (падрабязней)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — жніўні Беларусь лідзіравала ў ЕАЭС толькі па адным з сямі асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПатрабаванні Нацбанка да органаў дзяржкіравання павялічыліся за верасень на 0,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка


