ЕАБР: У першым квартале амаль палову прыросту ВУП у Беларусі забяспечыла прамысловасць

22 красавіка, Позірк. Паводле папярэдніх даных, амаль палова прыросту валавога ўнутранага прадукту ў Беларусі “была забяспечана прамысловай вытворчасцю, аб’ём выпуску ў якім павялічыўся на 6,5% у студзені — сакавіку” (тут і далей — у гадавым вымярэнні), гаворыцца ў штотыднёвым макрааглядзе Еўразійскага банка развіцця.
Эксперты адзначылі высокі рост у сельскай гаспадарцы (+6,8%), а таксама павелічэнне грузаабароту транспарту (+3,1%).
Рост эканомікі, гаворыцца ў аглядзе, “падтрымліваецца і высокім узроўнем унутранага попыту, у першую чаргу спажывецкага: рознічны тавараабарот вырас на 13,1% у студзені — сакавіку пасля 12,6% у студзені — лютым”. Інвестыцыі ў асноўны капітал павялічыліся на 4,8% пасля росту на 3,4% адпаведна.
ВУП Беларусі за першы квартал склаў 53 млрд рублёў — у супастаўных цэнах на 4,1% больш, чым за аналагічны перыяд 2023-га, вынікае з першай ацэнкі Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
ЕАБР чакае рост беларускай эканомікі па выніках гэтага года на ўзроўні каля 2%, Міжнародны валютны фонд — 2,4%, а Сусветны банк — 1,2%.
У 2023 годзе ВУП вырас на 3,9%, у 2022-м — знізіўся на 4,7%, у 2021-м эканоміка вырасла на 2,3%, у 2020-м — скарацілася на 0,9%.
Запасы гатовай прампрадукцыі на складах з пачатку года павялічыліся на 3,3%

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


