У ваеннай дактрыне канкрэтна прапісана, як дзяржава будзе дзейнічаць у выпадку эскалацыі — Хрэнін
25 красавіка, Позірк. Ваенная дактрына з’яўляецца “адкрытым дакументам”, які адлюстроўвае “сістэму афіцыйных поглядаў Беларусі на мір і вайну”, заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін у інтэрв’ю тэлеканалу “Беларусь 1”.
“Мы бачым, што адбываецца вакол нашай краіны. Бачым велізарную канцэнтрацыю войскаў НАТО каля нашых межаў, агрэсіўную рыторыку недружалюбных нам дзяржаў, палітычны, эканамічны, санкцыйны ціск на нашу краіну. І, вядома ж, канфлікт на поўдні нашай краіны”, — цытуе Хрэніна прэс-служба Мінабароны.
Паводле яго слоў, у абноўленай дактрыне “канкрэтна прапісана”, як улады ацэньваюць “сённяшнюю абстаноўку” і як будуць дзейнічаць “у выпадку яе эскалацыі”.
“Мы не хочам вайны і ні з кім не збіраемся ваяваць. Мы хочам мірна жыць, развівацца”, — сцвярджае кіраўнік ведамства.
Каб “не скаціцца да вайны”, ужо цяпер, на яго думку, “у мірны час”, неабходна “закладваць у аснову дзяржаўнай палітыкі такія прынцыпы, як сумленнасць, адкрытасць і якасна выконваць абавязкі, кожны на сваім месцы”, і “гэта таксама будзе абаронай нашай дзяржавы”.
“У ваеннай дактрыне знайшлі адлюстраванне дзеянні ўсіх структур — не толькі ваеннай арганізацыі дзяржавы, — сказаў Хрэнін. — Таксама мы замацавалі свае саюзніцкія абавязацельствы <…>. Мы пазначылі сваё стаўленне да ядзернай зброі, размешчанай на нашай тэрыторыі”.
Абноўленая ваенная дактрына будзе вынесена 25 красавіка на зацвярджэнне Усебеларускага народнага сходу.
Дакумент быў разгледжаны 16 студзеня ў рамках абмеркавання Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі на пасяджэнні Савета бяспекі з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.
Рашэнне аб распрацоўцы яе новага праекта было прынята пасля адабрэння новай рэдакцыі канцэпцыі нацбяспекі ў лютым 2023 года.
У дакуменце раскрыты змест ваеннай палітыкі краіны. У прыватнасці, сцвярджаецца, што “Беларусь — міралюбная краіна, нікому не пагражае, але спробы ўмяшання ва ўнутраныя справы, а тым больш пагроза прымянення ваеннай сілы або агрэсія будуць спыняцца з выкарыстаннем усяго патэнцыялу дзяржавы”.
Намеснік начальніка факультэта па вучэбнай і навуковай рабоце — начальнік вучэбна-метадычнага аддзела факультэта Генеральнага штаба УС Ваеннай акадэміі Андрэй Багадзель у кантэксце абнаўлення дакумента 4 лютага заявіў, што “найбольшую небяспеку для нас уяўляюць краіны калектыўнага Захаду”.
Таксама, з ягоных слоў, небяспечныя для Беларусі “транснацыянальныя кампаніі і міжнародныя фінансавыя фонды, розныя тэрарыстычныя арганізацыі”.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны, у якой улады ў Мінску падтрымліваюць Крэмль. З беларускай тэрыторыі расійская армія ажыццявіла наўпроставы напад на суседнюю краіну, затым цягам некалькіх месяцаў праводзіліся ракетныя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. Таксама расійскія вайскоўцы карысталіся беларускай вайсковай інфраструктурай.
У жніўні 2022 года міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў (сышоў у адстаўку ў верасні 2023-га) паведаміў выданню Washington Post, што Хрэнін тэлефанаваў яму за два дні да расійскага ўварвання — 22 лютага — і “даў слова афіцэра”, што нападу РФ з тэрыторыі Беларусі не будзе.
“Ён быў хлусам”, — сказаў Рэзнікаў.
Паводле яго слоў, Хрэнін тэлефанаваў таксама 26 лютага — “дрыготкім голасам” ён сказаў, што “перадае пасланне” міністра абароны РФ Сяргея Шайгу: “Калі Украіна падпіша акт аб капітуляцыі, уварванне спыніцца”.
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПартугалія мае намер увесці гуманітарныя візы, беларусы змогуць на іх прэтэндавацьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Мы чакаем ад ААН падтрымкі ў пытанні вызвалення палітвязняў, спынення рэпрэсійМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія два дні на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 11 рэкордаў цяплаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь упершыню з пачатку года саступіла лідарства ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка