На фоне адмовы ад ДЗУСЕ ініцыятыва па бяспецы перайшла да Еўразіі, лічыць Равенка

29 красавіка, Позірк. “Няздольнасць знайсці кампраміс і адмова ад ДЗУСЕ, ігнараванне Венскага дакумента 2011 года забяспечылі пераход ініцыятывы [па бяспецы] да краін Еўразіі, Еўропа добраахвотна саступае пяршынства”, заявіў начальнік дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Мінабароны Беларусі Валерый Равенка.
Такім чынам ваенны чыноўнік пракаментаваў на сваёй старонцы ў сацсетцы Х тэмы, якія абмяркоўваліся на Савеце міністраў абароны краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) 26 красавіка ў Астане (Казахстан).
Паводле яго слоў, на савеце “шырока абмяркоўвалася пытанне глабальнай бяспекі”. Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін, паведаміў Равенка, “адзначыў дэградацыю і злом сістэмы кантролю над узбраеннямі і тое, што Беларусь і краіны ШАС стануць апорай у стварэнні новых сістэм бяспекі”.
У сваю чаргу кіраўнік ваеннага ведамства Казахстана Руслан Жаксылыкоў “прапанаваў распрацаваць і прыняць пагадненне аб мерах даверу для дзяржаў ШАС”. Гэты дакумент мог бы рэгуляваць “на добраахвотнай аснове наведванне вайсковых часцей, перадачу інфармацыі пра буйныя вайсковыя вучэнняі, кіраўніцтва і структуры ваенных ведамстваў”.
“Усё гэта з’яўляецца яскравым сведчаннем страты краінамі ЕС даверу ў сусветнай грамадскасці”, — робіць з усяго гэтага выснову прадстаўнік беларускага Мінабароны.
17 красавіка дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у адным чытанні прынялі законапраект аб прыпыненні дзеяння Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ). Дакумент яшчэ павінен ухваліць Савет Рэспублікі і падпісаць Аляксандр Лукашэнка.
Падпісаны 19 лістапада 1990 года ДЗУСЕ вызначыў гранічна дапушчальную колькасць звычайных узбраенняў і тэхнікі для шэрагу краін НАТО і Арганізацыі Варшаўскага дагавора, а таксама механізмы праверкі выканання абавязацельстваў — абмен інфармацыяй і інспекцыі. Пасля распаду СССР яго квоты часткова размеркавалі паміж сабой восем былых саюзных рэспублік.
Беларусь, якая ратыфікавала ДЗУСЕ 21 кастрычніка 1992 года, абавязалася мець не больш за 1.800 танкаў, 2.800 баявых бронемашын, 1.615 артылерыйскіх сістэм, 294 баявыя самалёты і 80 ударных верталётаў. Рэальна ж падобны патэнцыял яна ніколі не мела.
Мінск інтэгруецца ў ШАС амаль 15 гадоў: у 2010 годзе атрымаў статус партнёра арганізацыі, у 2015-м — назіральніка. У ліпені 2022 года Беларусь падала заяўку на ўступленне ў ШАС.

Беларусь мае намер выконваць абмежаванні ДЗУСЕ нават у выпадку прыпынення дагавора — Амбразевіч
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа шэсць дзён небывалага для пачатку сакавіка цяпла абноўлена каля 270 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8–11 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала Савет Еўропы прыняць дэкларацыю ў падтрымку незалежнасці і суверэнітэту Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Пуцін паводзіць сябе, як п’яны сусед, калі не дабіваецца свайгоМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць прынятых на дадатковыя працоўныя месцы за пяць гадоў скарацілася на 7,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені па росту сельгаспрадукцыі Беларусь заняла ў ЕАЭС другое месца пасля першага годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ ЕАЭС запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у нацвалюце больш за ўсё вырасла ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка