Следчы ізалятар № 1 пераехаў з Пішчалаўскага замка ў прыгарад Мінска

29 красавіка, Позірк. Следчы ізалятар № 1 МУС 29 красавіка перадыслакаваны з мінскага Пішчалаўскага замка на вул. Валадарскага (адсюль неафіцыйная назва “Валадарка”) у новы комплекс на тэрыторыі прысталічнай прамысловай зоны “Калядзічы” (каля вёскі Пашкавічы ў Мінскім раёне).
Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтру “Вясна”, гэта вынікае з абвесткі на ўваходзе ў стары будынак ізалятара.
Пра перавод вязняў з будынка на вул. Валадарскага іх сваякі пачалі даведвацца некалькі месяцаў таму, але пераезд зацягваўся. Прымаць перадачы пенітэнцыярная ўстанова перастала некалькі тыдняў таму.
Паводле інфармацыі праваабарончай ініцыятывы Dissidentby, расфармаванне ізалятара ў Пішчалаўскім замку пачалося 24 красавіка. Частку вязняў перавялі не ў новы комплекс пад Мінскам, а ў ізалятары Жодзіна (Мінская вобласць) і Магілёва.
Узвесці “комплекс будынкаў і збудаванняў” следчага ізалятара, рэспубліканскай агульнасаматычнай бальніцы і спадарожнай інфраструктуры ў прамзоне “Калядзічы” Аляксандр Лукашэнка даручыў яшчэ 7 чэрвеня 2010 года ўказам № 288. Чакалася, што бальніцу пабудуюць да 2013 года, ізалятар — да 2015-га, але планы штогод адсоўваліся.

- Эканоміка
- ЭканомікаЧысты прыбытак прадпрыемстваў за год паменшыўся на 6,7% — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла ў 2,5 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале аб’ём выдадзеных фізічным асобам крэдытаў скараціўся, даўгі па пазыках выраслі — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ сакавіку працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі да 11,25% — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым адмоўнае сальда замежнага гандлю склала 75,8 млн долараў, месяцам раней яно было дадатным станоўчым — 154 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка


