Мінск 18:09

Долар, юань і еўра падаражэлі на першых біржавых таргах тыдня

Крыніца: unsplash.com / Eric Prouzet

29 красавіка, Позірк. Амерыканская, кітайская і агульная еўрапейская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 29 красавіка.

Курс долара вырас да 3,2542 рубля (+0,0203, +0,63%), юаня — да 4,4492 рубля за 10 (+0,0063, +0,14%), еўра — да 3,4759 рубля (+0,0131, +0,38%).

Расійскі рубель патаннеў да 3,4893 рубля за 100 (-0,0174, -0,5%).

На мінулым працоўным тыдні (22–26 красавіка) курс долара знізіўся на 0,85% (з 3,2616 да 3,2339), юаня — на 0,99% (з 4,4874 да 4,4429 за 10), еўра — на 0,29% (з 3,4728 да 3,4628); расійскага рубля вырас на 0,73% (з 3,4812 да 3,5067 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рубля) — гэта быў шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР; у лютым — вырас на 1,95% (да 3,2391) — другое месца пасля Расіі (2,89%), за два месяцы — на 1,94% (шостае месца); у сакавіку — вырас на 0,33% (да 3,2498) — пятае месца, за тры месяцы — на 2,28% (трэцяе).

За 2023 год яго каціроўка павялічылася на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на постсавецкай прасторы, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).

Падзяліцца: