Усе, хто пераследваў беларускіх калег, павінны паўстаць перад правасуддзем — кіраўнік Саюза журналістаў Літвы

3 траўня, Позірк. Міжнародная супольнасць і арганізацыі, Еўрасаюз і тыя, хто прымае рашэнні, павінны пастаянна ціснуць на рэжым Аляксандра Лукашэнкі, каб дабіцца вызвалення прадстаўнікоў беларускага медыясектара, заявіў старшыня Саюза журналістаў Літвы (СЖЛ) Дайнюс Радзявічус на брыфінгу 3 траўня ў Вільнюсе, прымеркаваным да Сусветнага дня свабоды прэсы.
Брыфінг прайшоў ва ўнутраным дворыку Лукішскай турмы (да сярэдзіны 2019 года функцыянавала як следчы ізалятар, у 2021 годзе стала экскурсійным аб’ектам) у рамках акцыі салідарнасці з беларускімі журналістамі, якія знаходзяцца ў няволі.
Паводле слоў Радзявічуса, усе, хто мае дачыненне да пераследу прадстаўнікоў беларускага медыясектара — “пракуроры, суддзі, следчыя, тыя, хто пісаў скаргі,” — у будучыні павінны паўстаць перад правасуддзем. “Да гэтага мы павінны імкнуцца, пра гэта мы павінны казаць, паказваць. <…> Гэта злачынства супраць чалавечнасці”, — сказаў ён.
Кіраўнік СЖЛ падзякаваў літоўскім і беларускім калегам за салідарнасць і заклікаў казаць “не пра лічбы, колькі журналістаў зараз у турмах беларускіх”, а паказваць “асобы, імёны, прозвішчы, лёсы гэтых людзей”.
“Кожнага з нашых калег мы фізічна вызвалім хаця б тут, [дапаможам] з гэтай турмы выйсці на волю”, — заявіў Радзявічус, пасля чаго ўдзельнікі акцыі салідарнасці вынеслі партрэты беларускіх журналістаў, якія знаходзяцца ў зняволенні, з тэрыторыі былой пенітэнцыярнай установы.
Кіраўнік літоўскага журналісцкага аб’яднання таксама паведаміў, што старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Андрэй Бастунец стаў членам СЖЛ (“мы ганарымся і рады, што ён уступіў”). У сваю чаргу Радзявічус папрасіў прыняць яго ў шэрагі БАЖ.
“Я вельмі шаную тое, што ваша арганізацыя свабодная — у Вільнюсе, Літве і свеце. Адзіная краіна, дзе вы прызнаныя “экстрэмісцкай арганізацыяй”, — гэта Беларусь. Але я рады быць у такой кампаніі, я думаю, што я павінен разам з вамі быць такім жа добрым “экстрэмістам” да той пары, пакуль мы не станем проста журналістамі”, — сказаў ён.
Паводле даных БАЖ, зараз у няволі 35 прадстаўнікоў беларускай медыясферы.

Беларусь апусцілася на 10 пазіцый у індэксе свабоды прэсы "Рэпарцёраў без межаў"
- ЭканомікаЗ сакавіка вырастуць разліковыя велічыні стандартнай рызыкі, Нацбанк не мяняў іх са жніўня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа чатыры гады плошча пабудаванага з дзяржпадтрымкай жылля для людзей у патрэбе паменшылася амаль у 4 разыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Навіны Германіі, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 24 лютага — 18 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка14 сакавіка Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыю на прыгавор эксперту па праблемах бяспекі ПаротнікавуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗ нагоды 23 лютага кіраўнік НАНБ заявіў пра гатоўнасць абараніць "навукова-інавацыйную незалежнасць" і завочна запярэчыў ЛукашэнкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага суседнія краіны ЕС спынілі амаль 500 спробаў нелегальнага пераходу з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства