Ураджэнец Асеціі Караеў заявіў, што змяняльнасць улады супярэчыць беларускаму менталітэту

3 траўня, Позірк. Былы міністр унутраных спраў, памочнік Аляксандра Лукашэнкі па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў у эфіры тэлеканала “Гродна+” заявіў, што беларускаму грамадству не падыходзіць мадэль заходняй дэмакратыі.
“Розныя некамерцыйныя арганізацыі <…> гадамі выхоўвалі ў нашым народзе, спрабавалі пасеяць вось гэтыя паняцці дэмакратыі — свабода асобы, змяняльнасць абавязковая ўлады. Гэта значыць, заходні ўзор жыцця, заходні ўзор дэмакратыі. Чатыры гады [знаходжання ва ўладзе], максімум восем… І лідар краіны павінен абавязкова сысці. Дый паняцця лідара няма, ёсць наняты нейкі кіраўнік”, — сказаў Караеў.
Паводле яго слоў, у Беларусі “ўсё інакш складалася”.
“[Заходняя дэмакратыя] супярэчыць цалкам нашаму савецкаму, славянскаму, вось гэтаму еўраазіяцкаму духу і менталітэту”, — адзначыў чыноўнік.
Ён сцвярджае, што беларусы іншы “шлях намацалі”, на чале з “моцным кіраўніком, якога выбраў народ, які даўжэй працягвае кіраваць і будаваць”.
Маючы на ўвазе Лукашэнку, Караеў заявіў, што “ён не часовы, як у іх”.
57-гадовы Караеў нарадзіўся ў Паўночнай Асеціі (цяпер Расія), у Беларусі застаўся пасля службы ў войску ў 80-х гадах мінулага стагоддзя.
Як адказны за рэпрэсіі 2020 года ўключаны ў санкцыйныя спісы ЕС, ЗША, Вялікабрытаніі, Канады, Швейцарыі, Албаніі, Ісландыі, Ліхтэнштэйна, Нарвегіі, Паўночнай Македоніі, Чарнагорыі, Украіны.
Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца ва ўладзе Беларусі з 1994 года.
З 1996 года незалежныя назіральнікі не прызналі ніводную выбарчую кампанію ў Беларусі транспарэнтнай і адпаведнай стандартам АБСЕ.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУпершыню ў гісторыі літаратурнай прэміі Гедройца двое з трох пераможцаў — ананімізаваныя аўтары (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Грузіі затрыманы беларус з пратэрмінаваным пашпартам, яму пагражае дэпартацыя ў Беларусь (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2026 года колькасць спробаў незаконнага пранікнення мігрантаў з Беларусі ў ЕС перавысіла 15 тыс. — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную з пачатку жніўня актыўнасць мігрантаў — аналіз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


