Вярхоўны суд адхіліў скаргу на адмову Мінюста перарэгістраваць БСДП (Грамада)
7 верасня, Позірк. Вярхоўны суд на пасяджэнні 5 верасня адхіліў скаргу на адмову Міністэрства юстыцыі перарэгістраваць Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада), вынікае з паведамлення ў тэлеграм-канале палітычнай структуры.
Асноўны акцэнт у скарзе, адзначае БСДП, быў зроблены на тым, што “закон “Аб палітычных партыях” у новай рэдакцыі супярэчыць Канстытуцыі”.
Партыя прасіла ВС запатрабаваць у Мінюста “ўсе дакументы па распрацоўцы закона”, у Палаты прадстаўнікоў — пратакол ці стэнаграму пасяджэння ад 25 студзеня, калі закон быў прыняты адразу ў двух чытаннях. Таксама БСДП заявіла пра неабходнасць апытаць у судзе экс-міністра юстыцыі Алега Сліжэўскага і прадстаўніка цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Ігара Галубіцкага, якія ў якасці экспертаў бралі ўдзел у распрацоўцы прынцыпаў прававога рэгулявання партый; папрасіла ВС звярнуцца ў Канстытуцыйны суд для праверкі змен у закон аб партыях на адпаведнасць Асноўнаму закону.
БСДП заявіла, што прадстаўнік Мінюста “ухіліўся ад таго, каб абмяркоўваць канстытуцыйнасць закона і выступаў з пазіцыі”, што міністэрства “выносіла рашэнне [аб адмове ў перарэгістрацыіі партыі] на падставе гэтага закона, а не Канстытуцыі”.
Суддзя Ігар Калеснік адхіліў хадайніцтвы партыі і падкрэсліў, што ў суда няма сумневаў у канстытуцыйнасці закона аб палітычных партыях.
11 верасня ў ВС пройдзе дасудовае пасяджэнне на падставе іску Мінюста аб ліквідацыі БСДП.
Працэс масавай ліквідацыі палітычных партый пачаўся сёлета ўлетку.
20 ліпеня Вярхоўны суд ліквідаваў Кансерватыўна-Хрысціянскую партыю — БНФ, 24-га — Беларускую патрыятычную партыю, 27-га — Беларускую партыю “Зялёныя”. 31 ліпеня слухалася справа аб ліквідацыі партыі “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада” (рашэнне невядомае, але ў спісе партый на сайце Мінюста БСДГ больш не фігуруе).
8 жніўня ВС пазбавіў рэгістрацыі Рэспубліканскую партыю, 9-га — Сацыял-дэмакратычную партыю народнай згоды, 14-га — Партыю БНФ, 15-га — Аб’яднаную грамадзянскую партыю.
4 верасня, імаверна, была ліквідаваная Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя. У той жа дзень стала вядома, што Беларуская аграрная партыя знаходзіцца ў працэсе самаліквідацыі.
22 верасня у ВС будзе разгледжаны іск аб ліквідацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на 60% — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 7,1 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах за год вырасла ў 6,3 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла на 37,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства