Вярхоўная Рада падтрымала папраўкі аб прававым статусе абаронцаў Украіны, ён тычыцца беларусаў

9 траўня, Позірк. Дэпутаты Вярхоўнай Рады (ВР) Украіны 9 траўня прынялі ў першым чытанні законапраект з папраўкамі ў законы, якія тычацца “прававога статусу замежнікаў і асоб без грамадзянства, што ўдзельнічаюць у абароне тэрытарыяльнай цэласнасці і недатыкальнасці Украіны”.
Кіраўнік міжфракцыйнага аб’яднання “За дэмакратычную Беларусь” дэпутат Аляксей Ганчарэнка паведаміў, што папраўкі падтрымалі 263 парламентарыі (актуальны склад ВР — 401).
Паводле інфармацыі агенцтва “РБК-Украіна”, дакумент сярод іншага дае магчымасць атрымліваць дазволы на іміграцыю або ўкраінскае грамадзянства на падставе пратэрмінаваных пашпартоў; атрымліваць дазвол на жыхарства (ДНЖ) замежнікам і асобам без грамадзянства, “прыцягнутым да абароны Украіны ў складзе сіл тэрытарыяльнай абароны або добраахвотніцкіх фарміраванняў тэрытарыяльнай супольнасці”.
Акрамя таго, папраўкі даюць права атрымліваць ДНЖ членам сем’яў асоб, якія заключылі кантракт на службу ва Узброеных сілах Украіны (УСУ), Дзяржаўнай спецслужбе транспарту і Нацгвардыі.
Згодна з законапраектам, беларусы і расіяне, якія атрымалі ўкраінскае грамадзянства “ў перыяд з 24 лютага 2020 г. <…> у адпаведнасці з Законам Украіны “Аб грамадзянстве Украіны” і падалі абавязацельства спыніць замежнае грамадзянства”, павінны будуць зрабіць гэта “на працягу года з дня спынення або скасавання ваеннага становішча, калі тэрмін выканання такога абавязацельства ўжо скончыўся”.
Ва Украіне супраць расійскай агрэсіі ваюе некалькі беларускіх добраахвотніцкіх фарміраванняў, найбольш вядомае з якіх — полк імя Кастуся Каліноўскага, які ўваходзіць у склад УСУ (байцы падпісваюць кантракт).

- ЭканомікаПрамысловы ўлоў рыбы ў Беларусі за апошнія 13 гадоў скараціўся ў 1,9 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь зноў заняла 2-е месца ў ЕАЭС паводле кошту бензіну (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ 2025 годзе бацькоўскіх правоў пазбаўлена 3.065 чалавек, адноўлена ў правах — 83Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ 2025 годзе Беларусь павялічыла на 22,4% інвестыцыі за мяжу, замежныя ўкладанні ў краіну выраслі на 10,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ў студзені падаражэлі на 4,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗапаўняльнасць сталічных гасцініц у 2025 годзе перасягнула 60% — МінгарвыканкамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


