Мінск 20:57

Белстат: Рэальныя даходы насельніцтва за год выраслі на 9,1%

Фота: "Позірк"

16 траўня, Позірк. Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва (даходы з улікам інфляцыі) у студзені — сакавіку 2024 года павялічыліся на 9,1% (месяцам раней — 7,8%) у параўнанні з першым кварталам 2023-га, вынікае з паведамлення Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У агульным аб’ёме грашовых даходаў аплата працы займае 63,9% (месяцам раней — 63,2%), даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 8,2% (8,1%), трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву) — 23% (23,4%), даходы ад уласнасці і іншыя даходы — 4,9% (5,3%).

Паводле звестак Белстата, у 2023 годзе рэальныя даходы выраслі на 6,3% (пры плане ўладаў 4,1%), у 2022-м было адзначана скарачэнне на 3,6% (пры плане павялічыць іх на 2%).

Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў сакавіку гэтага года склала 2.161,1 рубля — на 135,4 рубля больш (+6,7%), чым у лютым.

Пры гэтым спажывецкія цэны ў сакавіку 2024 года выраслі 0,5% да лютага бягучага года, да снежня і сакавіка мінулага года 2,2% і 5,6% адпаведна.

Паводле найважнейшых прагнозных (дэ-факта планавых) параметраў развіцця краіны на 2024 год, рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва павінны вырасці на 3,5%, рэальныя заробкі — на 3,9%, намінальная сярэднямесячная зарплата павінна ўзрасці да 2.087 рублёў (у бюджэтным сектары — да 1.634).

Рост заробкаў у Беларусі пагражае валютнаму рынку — "Кошт урада"

2 траўня, Позірк. Рост заработнай платы ў Беларусі ўпэўнена апярэджвае не толькі інфляцыю, але і прадукцыйнасць працы, гаворыцца ў аглядзе праекта "Кошт урада". Гэты фактар, на думку экспертаў, з'яўляецца насцярожваючым з улікам стану эканомікі. "Такі рост не з'яўляецца здаровым і, больш за …
Падзяліцца: