Мінск 23:52

Варшава заклікала Мінск вызваліць усіх палітвязняў

Крыніца: gov.pl

21 траўня, Позірк. Вызваліць усіх палітвязняў заклікала 21 траўня беларускія ўлады Міністэрства замежных справаў Польшчы

“Сёння, у Дзень палітычных зняволеных, мы заклікаем яшчэ раз вызваліць зняволеных, зняць з іх абвінавачанні і спыніць далейшыя рэпрэсіі”, — гаворыцца ў паведамленні ведамства ў сацсетцы X.

Як адзначае знешнепалітычнае ведамства, з “не менш як 1.360 палітзняволеных, больш за 250 знаходзяцца ў небяспечным для здароўя або жыцця стане”.

Беларускія праваабаронцы абвясцілі 21 траўня Днём салідарнасці з палітвязнямі — у гэты дзень у 2021 годзе ў шклоўскай калоніі № 17 (Магілёўская вобласць) пры загадкавых абставінах памёр актывіст Вітольд Ашурак.

На раніцу 21 траўня ў Беларусі 1.374 чалавекі, якіх праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі. Рэальная колькасць людзей, падвергнутых рэпрэсіям у той ці іншай форме, значна большая.

Падзяліцца: