За 10 гадоў колькасць капытных жывёл у Беларусі падвоілася, яны сталі часцей заходзіць у гарады — Мінпрыроды
21 траўня, Позірк. Рост папуляцыі і “фактар неспакою з боку чалавека” прывялі да таго, што капытныя жывёлы, у прыватнасці ласі, сталі часцей заходзіць у гарады, заявіў генеральны дырэктар Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук па біярэсурсах Аляксандр Чайкоўскі на прэс-канферэнцыі 21 траўня.
“За апошняе дзесяцігоддзе ў нас практычна ў два разы павялічылася колькасць капытных жывёл: аленя, лася, казулі”, — сказаў прадстаўнік НАН.
Паводле яго слоў, фактар неспакою з боку чалавека, які адабраў у жывёл тэрыторыю пражывання, вялікі настолькі, што прымушае пакідаць ужо асвоеныя спрыяльныя тэрыторыі, аднак пры сустрэчы з імі “заўсёды трэба памятаць, што гэта дзікія жывёлы”.
“Варта пазбягаць прамога кантакту з жывёламі, не спрабаваць карміць, узаемадзейнічаць, выганяць, а даць магчымасць пакінуць тэрыторыю самастойна, — сказаў Чайкоўскі. — У іх свае прынцыпы стаўлення да чалавека. Калі капытныя жывёлы з патомствам, яны гатовыя яго аберагаць і адстойваць”.
Існуюць “спецыялізаваныя структуры па ахове навакольнага асяроддзя”, якім лепш паведаміць пра факты знаходжання дзікіх жывёл у населеных пунктах,” каб спецыялісты далі свае рэкамендацыі”, адзначыў гендырэктар НПЦ.
Таксама, паводле яго слоў, у сувязі з пацяпленнем у Беларусі “ідзе прасоўванне так званых чужародных відаў, якія больш агрэсіўныя, прыстасаваныя, пладавітыя, нацэленыя на пашырэнне межаў свайго арэала і аказваюць уздзеянне на нашу абарыгенную фауну”.
Начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Аляксандр Казарэз у кастрычніку 2023 года паведаміў, што за апошнія 10 гадоў папуляцыя бурага мядзведзя ў Беларусі вырасла са 100-120 асобін прыкладна да 700.
Паводле яго слоў, у сувязі са значным ростам папуляцыі ў краіне пачасціліся сустрэчы людзей з гэтымі жывёламі, аднак у пасляваенны час выпадкі нападу мядзведзя на чалавека не рэгістравалася.
Паводле звестак упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Мінпрыроды за 2022 год, колькасць рысі ўзрасла з 900 да 1.134 (12,6%), аднак пакуль не дасягнула дастатковай колькасці, якую спецыялісты ацэньваюць у 1.520 асобін.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства