Алейнік анансаваў правядзенне ў Мінску другой міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы

21 траўня, Позірк. Правядзенне ў Мінску другой міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы анансаваў міністр замежных спраў Сяргей Алейнік, выступаючы 21 тращня на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) у Астане (Казахстан).
Паводле яго слоў, якія перадае прэс-служба МЗС, канферэнцыя пройдзе “ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада гэтага года”.
У сваім выступленні Алейнік заклікаў краіны ШАС “да салідарнасці ў супрацьстаянні санкцыйнаму ціску, які прама ці ўскосна закранае сёння ўсіх без выключэння сябраў арганізацыі”. На яго думку, у бягучай сітуацыі неабходна працягваць “сумесную канструктыўную працу па гэтай праблематыцы”.
Адзначыўшы, што Беларусь завяршае працэдуру афармлення паўнапраўнага членства ў ШАС, кіраўнік МЗС назваў прыярытэтнымі напрамкамі дзейнасці Мінска ў гэтай арганізацыі “нарошчванне эфектыўнага супрацоўніцтва ў мэтах умацавання рэгіянальнай бяспекі, інтэнсіфікацыю эканамічнага ўзаемадзеяння, актыўны ўдзел у гуманітарным складніку”.
У рамках рэалізацыі апошняга з кірункаў ён прапанаваў “адзначыць пачатак беларускага сяброўства ў арганізацыі правядзеннем у ліпені 2024 года Дня нацыянальных культур краін ШАС у рамках XXXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.
Першая міжнародная канферэнцыя “Еўразійская бяспека: рэальнасць і перспектывы ў трансфармуемым свеце ” прайшла ў Мінску 26–27 кастрычніка 2023 года. Акрамя Беларусі, у ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі Аўстрыі, Азербайджана, Арменіі, Бразіліі, Ватыкана, Вялікабрытаніі, Венгрыі, В’етнама, Індыі, Ірана, Казахстана, Катара, Кітая, Кубы, Кыргызстана, Латвіі, Манголіі, М’янмы, Нарвегіі, ААЭ, Пакістана, Палесціны, Рэспублікі Карэя, Расіі, Сербіі, Сірыі, ЗША, Судана, Таджыкістана, Туркменістана, Турцыі, Узбекістана, Францыі і Швейцарыі. На ўзроўні кіраўніка МЗС, акрамя Беларусі, у канферэнцыі ўдзельнічалі толькі Венгрыя і Расія. Прысутнічалі таксама прадстаўнікі розных міжнародных арганізацый і міждзяржаўных аб’яднанняў, уключаючы ШАС.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13–15 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаУведзены з-за вайны супраць Украіны мараторый на супрацоўніцтва з РФ і Беларуссю ў галіне навуковых даследаванняў застаецца ў моцы — урад ФРГ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ ЕС наспела неабходнасць выпрацаваць адзіную палітыку ў дачыненні да беларусаў без пашпартоў — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+